Вы тут

У Віцебску запалілі зорку імя Таісіі Павалій


11 ліпеня на плошчы лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення» адкрылі іменную зорку народнай артысткі Украіны, спявачкі Таісіі Павалій.


Танцавальныя пары і белыя жывыя скульптуры сустрэлі артыстку на адмысловай дарожцы, упрыгожанай валошкамі – сімваламі «Славянскага базару». Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар нагадаў, што менавіта ў Віцебску ў 1993 годзе Таісія Павалій упершыню ў гісторыі фэсту ўзяла Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў. З таго часу і па цяперашні дзень артыстка застаецца добрай сяброўкай фестывалю, выступае тут з канцэртамі і ўдзельнічае ў рабоце міжнароднага журы.

Спецыяльны падарунак для цырымоніі падрыхтаваў мэтр віцебскай мастацкай школы, майстар акварэльнага жывапісу Фелікс Гумен, які падарыў спявачцы адну са сваіх работ. Як адзначылі арганізатары, такія падарункі ад горада мастакоў лаўрэатам высокай прэміі надалей стануць добрай традыцыяй.

Таісія Павалій шчыра падзякавала за ўзнагароду і іменную зорку ўсім беларусам. «Менавіта «Славянскі базар» стаў тым фестывалем, які адкрыў для мяне дарогу на вялікую сцэну. Таму ў сённяшнім адкрыцці зоркі я бачу пэўны знак: напэўна, у маім жыцці зноў адбудзецца штосьці важнае», - сказала артыстка.

Фэст у ліч­бах...

За без ма­ло­га 30 га­доў пра­вя­дзен­ня «Сла­вян­ска­га ба­за­ру» яго гас­ця­мі і ўдзель­ні­ка­мі ста­ла ка­ля 170 ты­сяч ар­тыс­таў, прад­зю­са­раў і жур­на­ліс­таў з роз­ных кра­ін, а больш чым 5,5 міль­ё­на гле­да­чоў уба­чы­лі зна­ка­выя ме­ра­пры­ем­ствы і па­дзеі.

На сё­лет­нім фэс­це пра­цу­юць 23 пля­цоў­кі, дзе за­пла­на­ва­на пра­вес­ці 190 ме­ра­пры­ем­стваў. Да­рэ­чы, на кан­цэр­ты, спек­так­лі і вы­стаў­кі, якія ад­бы­ва­юц­ца ў ме­жах «Сла­вян­ска­га ба­за­ру», ужо пра­да­дзе­на звыш 67 ты­сяч бі­ле­таў! Тыя ж, хто не ўба­чыць гэ­тыя па­дзеі на свае во­чы, пра­чы­та­юць, па­слу­ха­юць або па­гля­дзяць на іх у шмат­лі­кіх рэ­парт­ажах і транс­ля­цы­ях — на фо­ру­ме пра­цуе больш як 350 бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных жур­на­ліс­таў.

Адзі­ная ліч­ба, якая сё­ле­та, на жаль, ака­за­ла­ся менш за за­пла­на­ва­ную, — коль­касць удзель­ні­каў кон­кур­су ма­ла­дых вы­ка­наў­цаў «Ві­цебск-2019». Як рас­ка­заў кі­раў­нік «Сла­вян­ска­га ба­за­ру» Глеб Ла­піц­кі, кан­кур­сан­ты з Ку­бы і Сла­ве­ніі «ў су­вя­зі з юры­дыч­ны­мі ню­ан­са­мі, і не­ка­то­ры­мі пы­тан­ня­мі па ста­не зда­роўя» да­тэр­мі­но­ва вы­бы­лі з твор­ча­га спа­бор­ніц­тва. Ад­нак яны за­ста­нуц­ца гас­ця­мі фес­ты­ва­лю і змо­гуць аца­ніць гас­цін­насць бе­ла­рус­кай пуб­лі­кі і пад­тры­маць ін­шых ма­ла­дых ар­тыс­таў.

...і рыт­мах

Пад ба­ра­бан­ны дро­бат, ду­ха­вы ар­кестр і ўспыш­кі фо­та­ка­мер ад пло­шчы Сва­бо­ды да пло­шчы Пе­ра­мо­гі прай­шло больш за 700 удзель­ніц ІІІ між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю-кон­кур­су ба­ра­бан­шчыц і ма­жа­рэ­так. Ся­род удзель­ніц ад Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны і Ка­зах­ста­на — як зу­сім ма­лень­кія дзяў­ча­ты, так і па­жы­лыя, але вель­мі ба­дзё­рыя жан­чы­ны. «Ці не хо­лад­на?» — на бя­гу пы­та­ем­ся ў гос­ці з Цвяр­ской воб­лас­ці Ра­сіі. — «Го­ра­ча!» — звон­ка ра­пар­туе дзяў­чын­ка.

На пло­шчы Пе­ра­мо­гі, да­рэ­чы, го­ра­ча бу­дзе ўвесь ты­дзень: тут прой­дзе пя­ці­дзён­ны опэн-эйр, на­сы­ча­ны са­мы­мі раз­на­стай­ны­мі па­дзея­мі, ад прад­стаў­лен­няў фэс­ту ву­ліч­на­га мас­тац­тва «На ся­мі вят­рах» і кан­цэр­таў па­пу­ляр­ных бе­ла­рус­кіх гур­тоў да фес­ты­ва­лю ка­вер-бэн­даў, чэм­пі­я­на­ту па аў­та­гу­ку і вы­стаў­кі кла­січ­ных рэт­ра-аў­та­ма­бі­ляў.

А 14 лі­пе­ня тут прой­дзе, ма­быць, са­мая маш­таб­ная ў Бе­ла­ру­сі за­рад­ка, на якую ча­ка­юць ка­ля 1000 удзель­ні­каў, у тым лі­ку вя­до­ма­га му­зыч­на­га пе­да­го­га Свят­ла­ну Ста­цэн­ку, удзель­ні­цу «Еў­ра­ба­чан­ня-2019» Зе­ну і па­пу­ляр­ную ў пад­лет­каў бло­ге­ра Іло­ну Ка­мос­ку. З та­кой не­звы­чай­най раз­мін­кі пач­нец­ца но­вае для «Сла­вян­ска­га ба­за­ру» ме­ра­пры­ем­ства — між­на­род­ны тан­ца­валь­ны батл Drеаm Dаnсе Fеst, на якім 12 га­дзін бес­пе­ра­пын­на бу­дзе гу­чаць му­зы­ка, а тан­цо­ры з роз­ных кра­ін, ад Ар­ме­ніі і Бе­ла­ру­сі да Кі­тая і Грэ­цыі, па­ка­жуць свае ўмен­ні і да­дуць усім ах­вот­ным май­стар-кла­сы па ха­рэа­гра­фіі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Ганна ЗАНКАВІЧ

г.ВІЦЕБСК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».