Вы тут

Беларускае радыё і "Маладосць" праводзяць літаратурны конкурс да Году малой радзімы


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё і літаратурна-мастацкі часопіс “Маладосць” запрашаюць паўдзельнічаць у сумесным праекце-конкурсе “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечаным Году малой радзімы.


Праект-конкурс пачаўся летась, у кастрычніку. За 9 месяцаў любоў да роднай зямлі ў мастацкіх работах выказалі 249 удзельнікаў. Прыгажосць свайго куточка, гісторыю і культуру любімых мясцін апісалі ў 594 творах.

“Сярод канкурсантаў – школьнікі і студэнты, настаўнікі і медыкі, бібліятэкары і бізнесмены, хатнія гаспадыні і юрысты, супрацоўнікі самых розных структур і, вядома, прафесійныя літаратары, – адзначае загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Галіна Шаблінская, – Самым юным удзельнікам – 11-13 гадоў, самым сталым – больш за 80".

Геаграфія конкурса вельмі шырокая: лісты прыходзяць літаральна з усіх кутоў Беларусі: вёсак, аграгарадкоў, гарадскіх пасёлкаў і гарадоў. Ёсць нават і замежныя адрасанты.

Свае лепшыя творы аўтары ўжо чытаюць у радыёпраграмах “Творчы вечар” і “Літаратурны калейдаскоп”, іх друкуюць у "Маладосці".

Абярэ пераможцаў прафесійнае і бездакорнае журы ў кастрычніку. А да канца верасня ўсе жадаючыя могуць даслаць свае заяўкі, а таксама творы ў намінацыях "Паэзія" і "Эсэ" на адрасы электроннай пошты shablinskaya@radio.tvr.by і vdsd@tut.by.

За падрабязнасцямі можна звярнуцца на сайт Беларускага радыё.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.