Вы тут

Гамяльчанін вырошчваў каноплі на гарышчы дома


Жыхар Гомеля вырошчваў каноплі на гарышчы свайго дома. У яго быў наладжаны сэрвіс продажаў наркотыкаў, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.


Фота newtimes.kz

Непрацуючага гамяльчаніна 1986 года нараджэння байцы наркакантролю затрымалі з доказамі злачынства пры рэалізацыі наркотыкаў 9 ліпеня. У яго прыватным доме аператыўнікі знайшлі 50,2 г рэчыва расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру, якое па выніках экспертызы аказалася марыхуанай.

"На гарышчы ён вырошчваў нарказмяшчальныя расліны. У арсенале было ўгнаенне, электронны нагнятальнік паветра, 121 палімерны гаршчок з рэшткамі зямлі, сістэма асвятлення. Там выявілі і пакет з марыхуанай масай 4,95 г", - распавёў Віталь Прыстромаў.

Гатовую прадукцыю гамяльчанін схаваў у розных месцах ва ўсім доме. Рассакрэціць схованкі дапамог службовы сабака па мянушцы Дэзірэ, які знаходзіцца на службе ў Гомельскай мытні.

Заведзена крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?