Вы тут

У расійскага дэпутата, які задэклараваў гадавы даход у тры капейкі, знайшлі схаваны заробак


Дэпутат Заканадаўчага сходу Амурскай вобласці Расіі ад ЛДПР Сяргей Труш, які задэклараваў за 2018 год даход у тры капейкі, схаваў свой заробак, заявілі ў пракуратуры рэгіёну, піша ria.ru.


У наглядным ведамстве праверылі дэкларацыю і высветлілі, што Труш толькі ў снежні 2018 гады зарабіў больш за 92 тысячы расійскіх рублёў.

Пракурор Прыамур'я Руслан Мядзведзеў унёс прадстаўленне спікеру рэгіянальнага парламента для ліквідацыі парушэнняў.

Раней Труш распавядаў, што ў Заканадаўчым сходзе ён працуе на грамадскіх пачатках, грошай не атрымлівае, а зарабляе замовамі па дызайне інтэр'еру, "выходзіць на аб'екты як кансультант і працуе рукамі, выпілоўвае, ўпрыгожвае як рознарабочы".

У сваім інстаграме дэпутат тлумачыў, што ён будзе "працаваць самазанятым і не плаціць падаткі", пакуль закон "дазваляе гэта рабіць".

У дэкларацыі за 2017 год у Труша наогул не быў пазначаны які-небудзь даход. Дэпутат валодае кватэрай плошчай 49,1 квадратнага метра, транспартных сродкаў у яго няма.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.