Вы тут

Кветкі пад парасонамі


Вёска Бабруйшчына на Глыбоччыне, нягледзячы на тое што тут жывуць амаль адны дачнікі, захоўвае прыгожую сакральную традыцыю — асвячэнне вады і кветак. Не толькі праваслаўныя вернікі, але і іх землякі-каталікі збіраюцца на ўскрайку вёскі, там, дзе пад царкоўнай гарою б'е крыніца. Менавіта на сёмае ліпеня, на Яна Хрысціцеля, тут адбываецца хросны ход з абразом святога, праводзіцца адмысловая літургія каля каплічкі з асвячэннем вады. Гэтаю вадой святар акрапляе кветкі: па народным павер'і, пасля гэтага яны набываюць гаючыя якасці.


Святар з вёскі Падсвілле протаіерэй Вячаслаў Пяшко, высілкамі якога царква ў Бабруйшчыне зноў дзейнічае, ужо не першае дзесяцігоддзе праводзіць набажэнства каля вытоку. Мне ўжо некалькі гадоў даводзіцца здымаць бабруйшчынскую традыцыю, і кожны раз я сустракаю знаёмых. Вось, напрыклад, наш падпісчык з вёскі Кішы Іван Баран (на фота). «Звязду» ён выпісвае з дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя, не прапусціў ніводнага фэсту на Яна. Таксама тут штодня бывае аднавяскоўка Івана Тамара Папкова. Заўсёдная паломніца свята — жыхарка вёскі Баяры Людміла Семеж, а Тамара Млечка прыехала з Падсвілля... Нават дождж, які то сціхаў, то зноў пачынаўся, не сапсаваў ім святочны настрой.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.