Вы тут

У тэхаскім кінатэатры кліенту прапануюць бясплатны алкаголь, калі ён прыйдзе туды з сабакам


Большасць уладальнікаў сабак пагодзяцца з тым, што няпроста пакідаць дома свайго гадаванца, калі збіраешся наведаць пэўнае месца, куды нельга прыходзіць з хатнімі жывёламі.


У той час як практычна ўсе кінатэатры забараняюць людзям прыходзіць са сваімі чатырохногімі кампаньёнамі, у Тэхасе ёсць кінатэатр K9 Сіnеmаs, у якім падобным наведвальнікам будуць не толькі рады, але і прапануюць бясплатнае віно альбо віскі ў неабмежаванай колькасці!

Канцэпцыя кінатэатра была прыдуманая яго гаспадаром Эрыкам Ланкфардам у 2018 годзе, калі яму надакучыла пакідаць дома свайго сабаку па мянушцы Мядзведзь. З таго часу штовечар кінатэатр займаецца тым, што забаўляе ўладальнікаў сабак і іх чатырохногіх сяброў. Тут праходзяць як тэматычныя вечары, так і разавыя сумесныя кінапаказы, напрыклад «Гульня тронаў».

Білеты каштуюць 15 долараў, і ў гэту цану ўваходзіць праход аднаго чалавека, аднаго сабакі і бясплатнае віно або віскі — на выбар. Можна прыйсці і з другім сабакам — за дадатковыя пяць долараў. Таксама ў кінатэатры можна набыць ежу сабе і корм сабакам, так што хатні ўлюбёнец будзе пачувацца гэтак жа камфортна, як і яго гаспадар. Унутры наведвальнікі могуць разняволіцца на зручных мяккіх крэслах, пакуль сабакі таксама паглядзяць фільм альбо проста падрэмлюць побач.

Зразумела, кінатэатр просіць, каб усе гледачы прыбіралі за сваімі сабакамі пасля сеансаў, а тым, хто прыходзіць са сваім чатырохногім сябрам упершыню, неабходна прынесці даведку ад ветэрынара, у якой пазначана, што сабака мае ўсе неабходныя прышчэпкі.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: У кіно з сабакамі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.