Вы тут

Некаторыя начныя матылькі харчуюцца слязамі сланоў


Mаbrа Еlерhаntорhіlа — адзін з дзівосных відаў начных матылькоў. Яго асноўная ежа — слёзы сланоў.


Паводле нядаўніх даследаванняў, такое харчаванне даволі пажыўнае, бо слёзы жывёл складаюцца не толькі з вады і солі, але і з пэўнай колькасці бялку. Матылькі, кволыя і пяшчотныя насякомыя, могуць піць слёзы, знаходзячыся непасрэдна каля вока слана, прычым жывёліна гэтага нават не заўважыць.

Некаторыя іншыя віды начных матылькоў таксама харчуюцца слязамі. Пры гэтым усе віды стараюцца трымацца далей ад драпежнікаў і пераважна п'юць слёзы буйных, у асноўным капытных, жывёл. Некаторыя матылькі часам п'юць нават слёзы людзей, і кожны від мае свой унікальны спосаб атрымліваць улюбёны ласунак.

Так, некаторыя матылькі ўводзяць хабаток пад павека соннай жывёлы, а затым паглынаюць вадкасць. Іншыя спецыяльна выкарыстоўваюць свой хабаток для раздражнення вока, каб выдзеліліся слёзы. Больш за ўсё не пашанцавала віду Роnсеtіа — у гэтых матылькоў настолькі кароткія хабаткі, што ім даводзіцца піць, прычапіўшыся наўпрост да вочнага яблыка. Для іх вельмі важная здольнасць насычацца як мага хутчэй, бо па зразумелых прычынах іх жыццё можа скончыцца вокамгненна — літаральна.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Матылькі, якія харчуюцца слязамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».