Вы тут

​У пераможцах конкурсу «Чалавек Справы» — прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі


Штогадовы бізнес-конкурс прайшоў 23-і раз, і сёлета фінансавы, банкаўскі сектар і ІТ-сегмент — больш не ў прыярытэце.


«У асноўным у лаўрэатах рэальныя вытворцы — хлеб, малако, металічныя дэталі. Сёлета кліент пайшоў у гэты бок. Што будзе налета, пакажа час», — адзначыў падчас прэс-канферэнцыі з нагоды ўшанавання пераможцаў кіраўнік аргкамітэта конкурсу, кіраўнік выдавецкай групы «Справа» Віктар ЖУК.

Геаграфія конкурсу «Чалавек Справы» пашыраецца: сёлета ў спісе пераможцаў — прадстаўнікі Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцей, а таксама краіны блізкага замежжа. Лаўрэат у намінацыі «За падтрыманне высокага стандарту замежнай маркі на айчынным рынку», заснавальнік ААТ «Гандлёвы дом Азербайджана» Васіф ІСМАІЛАЎ працуе ў Беларусі 13 гадоў і, прызнаецца, адчувае сябе як у сваёй краіне, са сваім народам. Па словах пераможцы, весці бізнес у Беларусі вельмі лёгка: ёсць закон, ёсць правілы, згодна з якімі трэба гуляць.

«Калі працуеш — павінны плаціць. Магу сказаць адно: дзякуй вашай дзяржаве, вашаму Прэзідэнту, які стварыў вам і нам такія ўмовы. У вас няма ні нафты, ні газу, а паглядзіце, якія зарплаты ў параўнанні з суседзямі», — падкрэсліў Васіф Ісмаілаў.

На званне «Чалавека Справы» сёлета прэтэндавалі каля 150 кандыдатаў, пераможцамі па традыцыі аб'яўлены дванаццаць. За актыўнае садзейнічанне развіццю аграсектара Беларусі ўзнагароджаны кіраўнік сялянскай гаспадаркі Міхаіл ШРУБ.

На думку лаўрэата, фермерскі рух у краіне прайшоў некалькі этапаў: яго спачатку пялегавалі, потым забыліся, зараз ён ужо заняў сваё месца на рынку. Прыватныя гаспадаркі — і сямейныя, і больш буйныя прадпрыемствы — апошнім часам сталі актыўна развівацца.

«Не ў шырыню — бо не заўсёды магчыма атрымаць рэсурсы, зямлю. А ў глыбіню, бо законы рынку дыктуюць асваенне новых ніш. Фермерскія гаспадаркі яшчэ не раз пра сябе заявяць», — упэўнены Міхаіл Шруб.

Лаўрэатамі конкурсу «Чалавек Справы — 2019» сталі таксама генеральны дырэктар ААТ «Керамін» Аляксандр Яноўскі, дырэктар ЗАТ «Олмісэрвіс» Міхаіл Зайкін, дырэктар ТАА «Праймілк» Анатоль Бяляўскі, дырэктар ААТ «Волатаўта» Яўген Бабарыкін, дырэктар РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Андрэй Іллін, дырэктар ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» Аляксандр Бабарэка, кіраўнік групы кампаній «Твая сталіца» Уладзімір Давідовіч, генеральны дырэктар групы кампаній «СТіМ» Ігар Чарненка, заснавальнік кампаній «Дыямантпрам» і «Плаціна-груп» Аляксей Карагін, дырэктар кампаніі «Мілонда» Сяргей Гайчук.

На ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Рэспублікі лаўрэатам уручаныя дыпломы выдавецкай групы «Справа» і памятныя прызы.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: «Оскар» беларускага бізнесу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.