Вы тут

​Раніцай і ўначы ўжо туман


На гэтым тыдні ўплыў на надвор'е ў нашай краіне будуць аказваць атмаcферныя франты і халодная паветраная маса, якая рухаецца на ўсход з поўначы Еўропы. Чакаецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі і тэмпературай на 3—6 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, а ўдзень — месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай — слабы туман. Уначы — ад плюс 7 да плюс 12 градусаў, а ўдзень — не больш за 14—20 цяпла. Невялікія кароткачасовыя дажджы чакаюцца і ў чацвер. Уначы — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да плюс 13 градусаў, а ўдзень будзе 15—22 цяпла.

У пятніцу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 цяпла. Удзень будзе ад плюс 13 да плюс 20 градусаў, месцамі па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 21—22 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Амаль што «маладая» восень

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.