Вы тут

Кітай разлічвае на багаты ўраджай збожжавых


У Кітаі завяршыўся збор ураджаю летніх збожжавых культур, і чакаецца, што ўраджайнасць летніх сельгаскультур падвысіцца.  Пра гэта заявіў чыноўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Багаты гадавы ўраджай заклаў трывалую аснову для ўраджаю на ўвесь бягучы год, заявіў Пань Вэньбо, афіцыйны прадстаўнік міністэрства. Ён паведаміў, што краіна, хутчэй за ўсё, збярэ добры восеньскі ўраджай у значнай ступені дзякуючы спрыяльным умовам надвор'я і вялікім пасяўным плошчам.

 Пасяўная плошча восеньскіх сельгаскультур дасягнула 1,28 млрд му (каля 85 млн га), застаўшыся на леташнім узроўні. Аб'ём вытворчасці восеньскага збожжа ў Кітаі складае каля 3/4 ад агульнага гадавога аб'ёму збожжа па ўсёй краіне.

Тым не менш, паводкі, засухі, хваробы і шкоднікі могуць аказаць неспрыяльнае ўздзеянне на вытворчасць збожжа. На працягу наступных некалькіх месяцаў у краіне будуць назірацца экстрэмальныя ўмовы надвор'я з засухамі ў паўночна-ўсходніх раёнах і паводкамі на поўдні краіны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.