Вы тут

Знакаміты фільм пра Хаціка загучаў па-беларуску


Гэтымі днямі, з 5 да 7 ліпеня, у кінатэатрах «Масква» і velcom cіnema праект «Беларускія ўік-энды» паказвае чарговую карціну ў беларускай агучцы — знакамітую драму «Хаціка: самы верны сябар» з Рычардам Гірам у галоўнай ролі.


bv.mos.ru

Да новай пазіцыі ў праграме ўвагу прыцягнуў адмысловы паказ у Міжнародны дзень сабак, на які гледачы маглі прыйсці з сабакамі. І прыйшлі: сеанс у арт-прасторы ОК16, што адбыўся 2 ліпеня, наведала каля 250 гледачоў, многія з якіх узялі глядзець кіно і сваіх гадаванцаў.

Фільм заснаваны на рэальнай гісторыі прафесара Уілсана і яго аднойчы падабранага на вуліцы сабакі. Кожны дзень Хаціка праводзіў свайго гаспадара на чыгуначную станцыю, з якой той адпраўляўся на працу, а ўвечары там жа сустракаў. З дня, калі галоўны герой ужо не вярнуўся з працы, Хаціка яшчэ дзевяць гадоў прыходзіў на тое ж месца ў чаканні свайго гаспадара.

Праект «Беларускія ўік-энды», што перакладае замежныя фільмы на беларускую мову і паказвае іх на вялікім экране, ажыццяўляецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1. У наступных планаў праекта — паказ «Прыгод Падынгтана» і «Прыгод Падынгтана-2» з 11 да 28 ліпеня.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Чым Адэса прываблівае турыстаў

Гэта — недарагі адносна іншых курортаў адпачынак.

Грамадства

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Як апынуцца ў раннім Сярэднявеччы?

Ці сапраўды ў акваторыі сучаснага горада можна ўбачыць і нават праплыць на парусніку вікінгаў?

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе».