Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


  • АВЕН. На гэтым тыдні вас могуць парадаваць прывабныя дзелавыя прапановы. Аднак у гэтага ёсць і адмоўны бок: з радасці вы можаце ўзваліць на сябе непасільную ношу. У выніку атрымаеце пшык, а выматаецеся моцна. Так што лепш не гарэць на працы і не забываць пра асабістае жыццё. Разлічваць давядзецца, як заўсёды, толькі на сябе. На шчасце, на адсутнасць сіл скардзіцца не выпадае.
  • ЦЯЛЕЦ. Вашы сілы, уменні і здольнасці будуць у поўнай меры запатрабаваны. Разбірайцеся ў справах паступова, не варта ладзіць нязменныя працоўныя вахты. Можа пацягнуць на любоўныя подзвігі — гэтыя парывы лепш стрымаць. Пачатае ў пятніцу павінна быць у пятніцу ж і закончана. Тое, што немагчыма змясціць у адзін дзень, лепш адкласці на будучыню. Хатнія клопаты толькі палепшаць настрой.
  • БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень можа прынесці новы ўсплёск пачуццёвасці, энергію, здароўе і поспех. Чакайце прыемных сюрпрызаў. Вас акружаць любоўю і клопатам. Толькі пастарайцеся справіцца са сваёй эмацыянальнасцю і настроіцца на лепшае — і яно абавязкова здарыцца. Могуць аднавіцца важныя страчаныя кантакты і сувязі. Выпадковыя сустрэчы адкрыюць новыя перспектывы. Дзеці парадуюць. А калі ў вас іх пакуль няма, то хутка будуць.
  • РАК. Можа атрымацца проста казачны тыдзень. Здароўе, кар'ера і свецкае жыццё будуць радаваць. Цяжар непатрэбных абавязацельстваў спадзе з вашых плячэй. Праўда, у сераду падзеі могуць прыняць не той абарот, якога вы чакалі. Найбольш значным днём тыдня можа аказацца аўторак, толькі дакладна вызначце, чаго вы хочаце дасягнуць у найбліжэйшы час, і настойліва прасоўвайцеся да мэты, нягледзячы на цяжкасці. У канцы тыдня можна разлічваць на актыўны адпачынак і прыгоды.
  • ЛЕЎ. На рабоце могуць узнікнуць праблемы, якія некаму будзе вырашыць, акрамя вас. Пры гэтым становішча ў калектыве можа лёгка распаліцца, і больш за ўсё шанцаў яго разрадзіць — зноў жа ў вас. Зоркі абяцаюць, што вашы старанні будуць ацэнены належным чынам. У аўторак можна спадзявацца на сваю інтуіцыю, але памятайце, што саступаючы і згаджаючыся вы больш набудзеце, чым страціце. У нядзелю паспрабуйце добра адпачыць, каб скінуць напружанне.
  • ДЗЕВА. У сераду любая справа будзе атрымоўвацца і практычна любая мара мае шанц спраўдзіцца, калі, вядома, для гэтага не давядзецца ўшчаміць інтарэсы іншых. У чацвер можа з'явіцца непераадольнае жаданне змяніць кола зносін. Ёсць вялікая верагоднасць з'яўлення блізкіх па духу сяброў, аднак сцеражыцеся нядобранадзейных людзей, яны могуць падвесці. У суботу накіруйце сваю энергію на рашэнне хатніх спраў.
  • ШАЛІ. Праца — прыярытэт гэтага тыдня. Ад яе выніку могуць залежаць настрой, кар'ера і прыбытак. Некаторыя планы давядзецца змяніць, жыццё будзе карэктаваць іх па-свойму. Можаце адправіцца ў далёкую паездку. Паспрабуйце даваць парады калегам і сябрам ненавязліва — тады вас ацэняць і будуць прыслухоўвацца.
  • СКАРПІЁН. Будуць шанцы дамагчыся поспеху. Вы ў ліку першых даведаецеся пра важныя навіны. Многія справы і праекты завершацца ўдала і прыбыткова. Не бойцеся расставацца з непатрэбнымі рэчамі і старымі прынцыпамі — будзе магчымасць абзавесціся новымі. Уядаць кагосьці на гэтым тыдні не рэкамендуецца, лепш казаць сур'ёзна і шчыра. Любоўнае спатканне запомніцца надоўга.
  • СТРАЛЕЦ. Самае важнае — засяродзіцца і нічога не забыцца. Можа спатрэбіцца здольнасць хутка перамяшчацца і змяняць планы. Магчымыя камандзіроўкі, якія будуць спрыяць паляпшэнню матэрыяльнага становішча. Паспрабуйце не ленавацца і не адкладваць назапашаныя справы, а па магчымасці вырашаць іх адразу. Пятніца — добры дзень для абмеркавання новых ідэй з начальствам.
  • КАЗЯРОГ. Высокая імавернасць канфліктаў і спрэчак на пустым месцы, прычым як на рабоце, так і дома. Лепш стрымаць свой гнеў і раздражняльнасць. У чацвер пачнуць рэалізоўвацца запаветныя жаданні. Не забудзьцеся наведаць сваякоў, ім неабходна ваша ўвага. Паспрабуйце суразмерна выкарыстоўваць свае сілы, каб не вельмі стаміцца да канца тыдня.
  • ВАДАЛІЎ. Шматлікія перашкоды і абмежаванні на вашым шляху проста знікнуць. Дзейнічайце, рухайцеся наперад. У панядзелак удача будзе спадарожнічаць вам, многія справы паспяхова вырашацца, але не варта спяшацца з пачаткам новых праектаў. У сераду неабходна старанна ўсё перагледзець, прызнацца ў дапушчаных памылках і пастарацца заняцца іх выпраўленнем. У выхадныя ад вас будзе залежаць сямейны дабрабыт, не сыходзьце ад адказнасці.
  • РЫБЫ. Неабходна навучыцца жыць у згодзе з самім сабой і навакольнымі. Непажадана ў парыве праведнага гневу сварыцца з блізкімі людзьмі. Вашы энергія і напор зробяць вялікі ўплыў на ўсіх, з кім трэба будзе мець зносіны. Сярэдзіна тыдня добрая для рашучых дзеянняў у асабістым жыцці. Бліжэй да канца тыдня займіцеся добраўпарадкаваннем дома або дачы. Дзякуючы невялікім зменам, створаным вашымі рукамі, усё стане яшчэ больш утульным.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі чалавек становіцца кнігай. Што такое «Жывая Бібліятэка»?

Калі чалавек становіцца кнігай. Што такое «Жывая Бібліятэка»?

Аповеды ў «Жывой Бібліятэцы» заўсёды запамінаюцца «чытачам», бо «кніга» — сам чалавек з непаўторным жыццёвым досведам, сваім ладам жыцця...

Грамадства

Якімі шляхамі будзе развівацца зялёная эканоміка?

Якімі шляхамі будзе развівацца зялёная эканоміка?

Элементы «азелянення» эканомікі ўключаюць у сябе электратранспарт, гарадскую мабільнасць, разумныя гарады, арганічную сельскую гаспадарку і экалагічны турызм.

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.