Вы тут

Тры нагоды ўключыць тэлевізар


Фестываль

Калі ўбачыць «Славянскі базар у Віцебску» хочацца, а выбрацца ў Віцебск на наступным тыдні ніяк не атрымліваецца, засмучацца не варта. Значную частку фестывальных канцэртаў пакажуць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі.

Так, цырымонію адкрыцця міжнароднага форуму мастацтваў 11 ліпеня пакажуць «Беларусь 1» і «Беларусь 24», не ўпускаючы ніводнага ўдзельніка — ад аксакалаў эстрады Валерыя Лявонцьева і гурта «Сябры» да сучасных трукачоў інструменталістаў, хору Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра, артыстаў балета Людмілы Уланцавай і Эвена Капітэна, завадных барабаншчыкаў са школы Rассооn Bаtuсаdа і спецыяльных гасцей з Італіі, ЗША, Швецыі, Малдовы, Украіны, Чэхіі і Казахстана.

12 ліпеня ў прамой трансляцыі будзе паказаны канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае...», прысвечаны 50-годдзю легендарнага ансамбля «Песняры» і 20-годдзю ўласна Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

10—12 ліпеня «Беларусь 3» пакажа дзіцячы міжнародны конкурс «Віцебск-2019», ад першага выступлення да ўзнагароджання пераможцаў, а 13 і 14 ліпеня ў прамым эфіры выступяць удзельнікі конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019» са славянскімі і сусветнымі хітамі — першыя прагучаць пад аркестр пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга, другія — пад фанаграму «мінус 1». Нарэшце ўрачыстую цырымонію закрыцця тэлегледачы ўбачаць адначасова з публікай у Летнім амфітэатры 15 ліпеня — таксама на «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

Акрамя таго, ужо з 8 ліпеня на «Беларусь 1» будуць выходзіць штодзённыя «Базарныя гісторыі» — квінтэсэнцыя культурных навін і ўражанняў. А пазней у эфір каналаў медыяхолдынга выйдуць канцэрты «Залаты хіт», «Шансон-ТБ — усе зоркі», праграма Ірыны Дарафеевай «Акрыляй» і Прэзідэнцкага аркестра Беларусі «Уверцюра да фестывалю: ад класікі да рока» і іншыя, якія запіша Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі.


Юбілей

Да 70-годдзя вядомага савецкага і расійскага кінарэжысёра Паўла Лунгіна, якое здарыцца 12 ліпеня, тэлеканал «Культура» парадуе гледачоў падборкай фільмаў майстра.

У гэтым спісе, натуральна, не ўсе чатыры дзясяткі карцін, знятых рэжысёрам, а толькі маленькая частка, нібыта зрэз творчасці Лунгіна розных гадоў: «Таксі-блюз» (1990), з якім майстар атрымаў прыз Канскага фестывалю за найлепшую рэжысуру, «Вяселле» (2000), «Востраў» (2006), які прынёс Лунгіну некалькі прэстыжных расійскіх кінапрэмій, «Цар» (2009), «Дырыжор» (2012), а таксама дакументальная стужка «Маналогі кінарэжысёра». У апошняй рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар распавядае не толькі пра атрыманыя ўзнагароды і ганаровыя званні, але пра творчыя і жыццёвыя прынцыпы і паказ у кожнай карціне «прачынання душы» чалавека...


Справе час

Як знайсці падпрацоўку на адзін дзень — калі вы раптоўна трапілі пад скарачэнне, альбо тэрмінова патрэбныя грошы, альбо часова не маеце магчымасці працаваць пастаянна? Адказ на гэта пытанне шукаюць і, што характэрна, знаходзяць стваральнікі праграмы «Паляванне на работу», якая выходзіць на канале «МІР».

Масажыст, фотамадэль і фатограф, работнік сферы грамадскага харчавання... Кожны тыдзень па нядзелях вядучыя на ўласным вопыце пераконваюцца, у чым плюсы і мінусы розных відаў разавых падпрацовак, на якія падводныя камяні можна наступіць па няведанні, і на якую суму заробку можна разлічваць пры свабодным рабочым графіку. «Зарабляем лёгка і з радасцю!» — заклікаюць тэлевізійнікі. Наколькі гэта атрымліваецца — глядзіце самі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».