Вы тут

Дадзім джазу!


«Джазавыя вечары» ў Мінску сталі разынкай культурнага жыцця сталіцы ў летні перыяд. Сёмы сезон фестывалю пачаўся ў мінулую суботу канцэртам музыкантаў з Бельгіі і Італіі. Дарэчы, сёлета яго адзнакай з’яўляецца на рэдкасць зорны склад запрошаных музыкаў і, што дзіўна, адсутнасць выканаўцаў з Беларусі.


22 чэрвеня выканаўца з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Туту Пуоўн (Tutu Puoane Belgian Quartet) здзівіла публіку сваімі вакальнымі здольнасцямі. Уладальніца паўднёваафрыканскай музычнай прэміі за найлепшы традыцыйны джазавы альбом 2011 года абяцала задаць тон усяму фестывалю яшчэ перад адкрыццём. Італію гэтым вечарам прадставіў Нікола Контэ, які спрактыкаваўся ў стылі аcid jazz. Дакладней, спявак перапрацаваў жанр пад сябе: замяшаў разам традыцыйную індыйскую музыку, саўндтрэкі з італьянскіх фільмаў 1960 гадоў і бразільскія матывы.

Самы першы вечар стаў доказам таго, што «Джазавыя вечары» ў Беларусі — доўгачаканая падзея: каля Ратушы немагчыма было знайсці свабоднага месца.

— «Джазавыя вечары» — адзін з першых праектаў, які з’явіўся ў рамках летніх музычна-турыстычных сезонаў у Верхнім горадзе,  — адзначае кіраўнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава. — Сёння гэта адна з яркіх падзей у гістарычным цэнтры. Асаблівасць фестывалю ў тым, што праграма з году ў год не паўтараецца.

Open-air фестываль будзе збіраць меламанаў на плошчы Свабоды да 6 ліпеня. Так, 29 чэрвеня каля Ратушы адбудзецца выступленне таленавітага кампазітара і аранжыроўшчыка, саксафаніста Магнуса Ліндгрэна (Швецыя), які ўвесь час пашырае свае музычныя межы. Ён з аднолькавым натхненнем супрацоўнічае як з са знакамітымі музыкамі, так і з невялікімі джазавымі калектывамі, змешвае джаз і класіку, эксперыментуе са шведскім фальклорам, бразільскай самбай і традыцыйнай афрыканскай музыкай. Следам выступіць гурт з Ісландыі Mezzoforte — адзін з найстарэйшых еўрапейскіх джазавых калектываў, які з моманту свайго стварэння ў 1977 годзе выпусціў 14 альбомаў і 6 зборнікаў/

Завяршэннем джазавых вечароў у Мінску стане канцэрт пачуццёвага, меладычнага, аўтэнтычнага дуэта з ЗША The Baylor Project. У выкананні спевакоў Маркуса і Жан Бэйлар мінчане пачуюць шчыры і душэўны джаз з выразным прысмакам госпела, блюзу і соўла.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».