Вы тут

Віцебск адзначыў 1045-годдзе


Першыя мерапрыемствы правялі 26 чэрвеня. Улічваючы, што свята супала з юбілеем вызвалення Беларусі, шмат мерапрыемстваў было прысвечана яму.


Фо­та Аляк­сея Спат­кая.

Старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін на сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай, былымі падпольшчыкамі, працаўнікамі тылу ад імя гараджан падзякаваў за гераізм, якія яны праявілі ў барацьбе з акупантамі. Мэр нагадаў, што ў 1941—1944 гадах у Віцебску дзейнічала пяць лагераў смерці. Там было знішчана, памерла ад хвароб каля 200 тысяч чалавек. Гэта больш, чым было насельніцтва ў горадзе да вайны. Для параўнання, у Віцебску цяпер каля 380 тысяч жыхароў.

У адзін са святочных дзён адбылася вельмі знакавая падзея: адкрыццё памятнага знака, прысвечанага 75-годдзю партызанскага парада ў Віцебску. Яго можна лічыць унікальным, бо, як вядома, такі парад быў яшчэ толькі ў Мінску. Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў на цырымоніі адкрыцця паведаміў, што робіцца для рамонту і рэканструкцыі на тэрыторыі мемарыялаў і воінскіх пахаванняў, падкрэсліў, што традыцыя ўвекавечваць тое, што звязана з вайной, працягваецца, дзякуючы краязнаўцам, музейным работнікам, пошукавікам.

Сёлета вельмі маштабнай стала рэканструкцыя таго, што адбылося падчас вызвалення горада. Тысячы людзей прыйшлі пагля-дзець, як актывісты з гурткоў ваеннай рэканструкцыі паказвалі фрагменты бою за горад...

У святочным Віцебску можна было «перанесціся ў часе», убачыць быт савецкіх байцоў пад музыку 1930—1950-х гадоў. Гэта асабліва кранула сэрцы ветэранаў вайны, тых, хто быў маленькі ў тыя гады.

За пяць дзён святкавання арганізатары правялі сотні мерапрыемстваў. І, што цікава, не толькі ў цэнтры горада, але і ў мікрараёнах. Вельмі цікавай была выстаўка рэтра-аўтамабіляў, шмат гараджан прыйшло на свята гарадской газеты «Віцьбічы», інтэрактыўныя пляцоўкі выратавальнікаў, ДАІ.

Арганізавалі і першы адкрыты маладзёжны фестываль харэаграфіі. Шмат гледачоў сабралі спартыўныя мерапрыемствы: кубак горада па пляжным футболе і чэмпіянат па стрытболе, спаборніцтвы па лоўлі рыбы.

Вельмі спадабаліся гараджанам і гасцям горада дэгустацыі і продаж тавараў ад мясцовых вытворцаў.

У рамках праекта «Віцебск турыстычны» адбылася прэзентацыя экскурсійных маршрутаў, якіх, між іншым, з кожным годам становіцца ўсё больш.

Відовішча дапоўнілі госці з Латвіі, якія прывезлі з сабой народнае свята «Ліга».

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Свята з ранку да ночы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.