Вы тут

Мінск развітаўся з ІІ Еўрапейскімі гульнямі


Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў прайшла на мінскім стадыёне «Дынама».


Мультыспартыўны форум, які праходзіў на працягу дзесяці дзён на 12 арэнах з удзелам атлетаў з 50 краін Еўропы, падышло да завяршэння. Трыбуны галоўнай арэны краіны запоўнілі гледачы, многія з якіх таксама прымалі ўдзел у арганізацыі і правядзенні форуму.

У цэнтры стадыёна ўстаноўлена кампазіцыя Нацыянальнай бібліятэкі, на якую спраекцыянаваны самыя яркія моманты спаборніцтваў. Цырымонія пачалася з выканання гімна Беларусі.

На арэне прайшоў сцягоў, атлетаў і ўшанаванне валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў. Беларускі гурт Aura выканаў кампазіцыю «Bright Year, Bright You!».

Удзельнікі гульняў зрабілі круг пашаны перад трыбунамі і занялі месца ў цэнтры арэны разам з валанцёрамі. Пляцоўка ў цэнтры стадыёна, як паведамлялася, на час цырымоніі стала танцпляцоўкай. Сцяг Беларусі на «Дынама» пранесла двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў у Мінску Марына Літвінчук.

У гонар 8 тыс. валанцёраў, якія дапамагалі ў правядзенні гульняў, на стадыёне «Дынама» таксама быў дадзены салют.

Падчас спаборніцтваў на II Еўрапейскіх гульнях з 21 па 30 чэрвеня разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Медальны залік выйгралі спартсмены з Расіі, якія заваявалі 109 медалёў, 44 з якіх залатыя. Беларускія атлеты заваявалі 69 медалёў, з іх 24 залатыя.

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.