Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэту


Кіраўнік дзяржавы сёння ў Палацы незалежнасці правёў сустрэчу з прэзідэнтам міжнароднага алімпійскага камітэту Томасам Бахам, алімпійскім чэмпіёнам. НАК Беларусі пастаянна супрацоўнічае з Міжнародным камітэтам, перш за ўсё, па праграмах Алімпійскай салідарнасці, накіраваных на фінансаванне падрыхтоўкі і ўдзелу нацыянальнай каманды ў Алімпійскіх гульнях.


У размове з госцем Аляксандр Лукашэнка адзначыў падабенства Беларусі з асобнымі абласцямі Германіі па клімаце, краявідах.

«Ёсць богам дадзеныя, святыя месцы – з пункту гледжання прыроды. Як вы ведаеце, Беларусь не перанаселеная: дзесяць мільёнаў насельніцтва плюс тры мільёны турыстаў – гэта вельмі мала»”, - лічыць Прэзідэнт.

«Вельмі прыгожая краіна», - згадзіўся прэзідэнт МАК і адзначыў, што папярэдні раз наведваў Беларусь 50 гадоў таму.

«Мы вельмі змяніліся з таго часу», - запэўніў госця Аляксандр Лукашэнка.

У размове з журналістамі прэзідэнт НАК перш за ўсё павіншаваў Беларусь з цудоўнымі поспехамі, якія прадэманстравалі спартсмены падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску.

«Гэта нагода для ўсяго беларускага народу ганарыцца.  Я ўжо чуў вельмі добрыя водгукі аб арганізацыі гульняў: наколькі мне вядома, была задзейнічана велізарная колькасць валанцёраў. У другой палове дня з задавальненнем наведаю некаторыя спаборніцтвы, хацеў бы азнаёміцца са спартыўнай інфраструктурай Мінска. Шмат чуў аб спартыўных аб’ектах краіны – добра пабачыць на свае вочы», - паведаміў Томас Бах.

Таксама ён прызнаўся, што з нецярпеннем чакае цырымонію закрыцця вечарам у нядзелю, падчас каторай разам са спартсменамі, валанцёрамі, гледачамі рыхтуецца атрымаць асалоду ад цудоўнага відовішча.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.