Вы тут

Марына Літвінчук панясе сцяг Беларусі на закрыцці ІІ Еўрапейскіх гульняў


30 чэрвеня на алімпійскім стадыёне «Дынама» пройдзе цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Падчас цырымоніі пройдзе традыцыйны парад краін. Сцяганосцам беларускай зборнай каманда абрала байдарочницу Марыну Літвінчук, паведамляе прэс-служба НАК.


Марына на хатніх Еўрапейскіх гульнях заваявала чатыры ўзнагароды: два залатыя (К2 500 м, К1 1000 м), сярэбраную (К4 500 м) і бронзавую (К2 200 м). Такім чынам, нароўні з сяброўкай па камандзе Вольгай Худзенка, стала самай тытулаванай беларускай на турніры.

Цырымонія закрыцця запланаваная на 22.00.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?