Вы тут

Microsoft запрашае настаўнікаў да ўдзелу ў праграме MIE Expert


Кампанія Microsoft падтрымлівае глабальную супольнасць настаўнікаў-наватараў. Праграма MIE Expert (Microsoft Expert Teachers Program) створана для таго, каб заахвочваць выбітных педагогаў па ўсім свеце і дапамагаць ім укараняць сучасныя методыкі і перадавыя тэхналогіі ў навучальны працэс.


Для ўдзелу ў праграме кампанія запрашае педагогаў агульнаадукацыйных сярэдніх школ. Заяўкі прымаюцца да 15 ліпеня ўключна — конкурс праходзіць адзін раз у год. Імёны педагогаў, якія будуць удзельнічаць у MIE Expert, назавуць у канцы жніўня 2019 года. Кандыдатам на ўдзел у праграме MIE Expert неабходна выканаць наступнае:

  • Зарэгістравацца ў суполцы педагогаў Microsoft (Microsoft Eduactor Community). Для гэтага трэба перайсці па спасылцы http://education.microsoft.com, адкрыць раздзел Basic Information і запоўніць профіль;
  • Набраць як мінімум 1000 балаў у профілі Microsoft Educator Community і атрымаць сертыфікат MIEE.
  • Стварыць прэзентацыю па спасылцы: https://sway.office.com/ або відэаролік працягласцю дзве хвіліны і апублікаваць яго ў інтэрнэце. У відэароліку неабходна адказаць на наступныя пытанні:

— чаму вы лічыце сябе экспертам Microsoft?

—  як вы выкарыстоўваеце тэхналогіі Microsoft  для навучання школьнікаў? Дадайце матэрыялы, якія дэманструюць вашыя інавацыйныя методыкі;

—  калі вы станеце педагогам-экспертам у рамках праграмы MIE Expert, як гэта паўплывае на вашу дзейнасць?

Пасля таго як кандыдат справіцца з гэтымі задачамі, неабходна запоўніць анкету па спасылцы: http://aka.ms/mienomination.

Новых экспертаў MIE выберуць рэгіянальныя прадстаўнікі Microsoft.

Перавагі, якія атрымлівае педагог-эксперт MIE Expert:

  • магчымасці для прафесійнага развіцця і кар'ернага росту;
  • абмен вопытам з педагогамі па ўсім свеце;
  • магчымасць выступаць на міжнародных вэбінарах Microsoft;
  • удзел у фокус-групах сумесна з распрацоўшчыкамі Microsoft;
  • удзел у закрытых мерапрыемствах Microsoft;
  • удзел у тэсціраванні бэта-версій новых прадуктаў і праграмнага забеспячэння;
  • выступленні ў якасці эксперта на прэзентацыях прадуктаў Microsoft;
  • набыццё новых навыкаў у ходзе спецыяльных трэнінгаў Microsoft;
  • супрацоўніцтва з педагогамі-наватарамі па ўсім свеце;
  • арганізацыя і правядзенне рэгіянальных мерапрыемстваў па прымяненні тэхналогій у рамках адукацыйнага працэсу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».