Вы тут

«Паляўнічы туш» для пераможцаў


Незвычайны глядач з'явіўся на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску: на рукаве яго адмысловай адзежы — нашыўка герба горада Драгічына, у руках — самы сапраўдны паляўнічы рог. Гэта Мікалай Шаўчук — заснавальнік і кіраўнік гурта паляўнічай музыкі «Бакас», удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і фестываляў на паляўнічую тэматыку. Ён прыехаў з палескага горада, каб падтрымаць дух беларускіх асілкаў, якія выступаюць за нашу краіну на барцоўскіх дыванах у мінскім Палацы спорту. На сваім музычным інструменце Мікалай гучна выводзіць бадзёры марш «Кароль палявання» , «Паляўнічым тушам» агалошвае гульнявую прастору.


Чаму менавіта сюды і чаму гэты від спорту — барацьбу — выбраў паляшук? Адказ яго цікавы: сорак пяць гадоў таму Мікалай Шаўчук скончыў Мінскі інстытут фізкультуры (так называўся раней універсітэт фізічнай культуры) па спецыяльнасці вольная барацьба, працяглы час быў трэнерам у раённай спартшколе, болей за дзесяць гадоў быў настаўнікам фізкультуры ў вясковай школе. Наведваннем Еўрапейскіх гульняў Мікалай Аляксандравіч сведчыць, што стыхія вольнай барацьбы па-ранейшаму жыве ў яго нераўнадушнай да спорту душы. Музыкант прыехаў у сталіцу, каб сустрэцца з былымі студэнтамі-аднагрупнікамі, якія таксама жывуць Гульнямі і прыходзяць на паядынкі падтрымаць нашых.

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.