Вы тут

Да 2025 года кошт газу ў Беларусі і Смаленскай вобласці павінен адрознівацца на 5%


Да 2025 года кошт газу ў Беларусі і Смаленскай вобласці павінен адрознівацца на 5 %. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Ігар ЛЯШЭНКА на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, падчас якога члены ўрада традыцыйна адказалі на пытанні дэпутатаў і сенатараў.


«Беларускі бок прапанаваў Расіі сцэнарый па частцы нашага бачання фарміравання цаны газу. Да 2025 прадугледжана пяціпрацэнтная розніца кошту газа да ўзроўню найбліжэйшай да нас Смаленскай вобласці Расіі. Мяркуецца раўнамернае паступовае збліжэнне цаны газу. Гэта прапанова зараз разглядаецца», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

У сваім дакладзе парламенту Ігар Ляшэнка адзначыў, што ў сувязі з увядзеннем атамнай электрастанцыі адбываюцца паэтапная рэканструкцыя, мадэрнізацыя ліній электраперадачы. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла НІЖЭВІЧ задала пытанне: «Ці гатовыя нашы сеткі забяспечыць падачу неабходнай магутнасці, асабліва ў сельскай мясцовасці? Якія перспектывы газазабеспячэння, як зменяцца цэны, ці ёсць нейкія льготныя праграмы па падтрымцы насельніцтва для пераводу ацяплення на электрычнасць?»

Віцэ-прэм'ер паведаміў, што населеныя пункты і дамы, да якіх падведзены газ, ніякіх ільгот не атрымліваюць. У новай забудове стварэнне электраэнергетычнай інфраструктуры ўжо ўключана ў кошт будаўніцтва. Што да інфраструктуры на вёсцы, Міністэрства фінансаў і Міністэрства энергетыкі працягваюць дыялог.

Працягнуў «цёплую» тэму намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Дзмітрый ШАЎЦОЎ, удакладніўшы, ці могуць садовыя таварыствы карыстацца льготным «трохкапеечным» тарыфам для аплаты ацяплення электраэнергіяй. Міністр энергетыкі Віктар КАРАНКЕВІЧ растлумачыў, што першачарговая задача па стымуляванні выкарыстання электрычнай энергіі стаіць менавіта па жыллёвым фондзе. Пытанне адносна садовых таварыстваў зараз абмяркоўваецца асобна, канчатковыя рашэнні могуць быць унесены на разгляд да канца года.

Старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Валерыя ГАЙДУКЕВІЧА хваляваў далейшы лёс няякаснай нафты.

«Мазырскі НПЗ, які не меў альтэрнатыўнай крыніцы, быў вымушаны берагчы абсталяванне і працаваць на зніжаных нагрузках. Са строю выйшла абсталяванне на дваццаць мільёнаў долараў. У жніўні прадугледжаны планавы капітальны рамонт прадпрыемства,
сумы будуць прад'яўлены да кампенсацыі», — паведаміў Ігар Ляшэнка.

Па словах віцэ-прэм'ера, балансава ў трубаправодзе знаходзілася 1200 тысяч тон нафты, па меры падачы па адной з труб чыстай вадкасці забруджаная «выціскалася» па іншай у Расію.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.