Вы тут

Паэтка Ніна Лістота прадставіла дэбютны зборнік вершаў


«Ты будзь маёй музыкай ночы, / Пялёсткамі ружы ў далонях, / І пульсам гарачым у скронях, / І сонцам, што кінулі вочы», — гэтыя радкі на прэзентацыі кнігі «Запрашэнне» маладой паэткі і журналіста «Звязды» Ніны Лістоты вывучылі на памяць усе прысутныя. 24 чэрвеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча яны загучалі ў выкананні гурта Hеlіоus, а іх аўтарка прадставіла свой дэбютны зборнік вершаў.


Паэтка Ніна Лістота і журналіст Ніна Шчарбачэвіч.

Атрымалася шчырая і эмацыянальная гутарка са старымі сябрамі, гэткая размова на кухні, дзе адбываецца самае праніклівае і патаемнае. Ніна Лістота і сама сказала, што ў яе жыцці самыя важныя моманты часта перажываюцца акурат на кухні. На імпрэзе пад акампанемент фано, на якім іграла Настасся Мінкоўская, і пад саксафон Алега Воранава былі прачытаны вершы пра каханне і прадстаўлены блок паэзіі пра тое, што выйсце ёсць заўжды.

Ніна Лістота — гэта творчы псеўданім, пад якім аўтара кнігі ведаюць у тым ліку ў сацыяльных сетках. Многім досыць складана суаднесці гэты вобраз з асобай журналіста Ніны Шчарбачэвіч, некаторыя дагэтуль думаюць, што гэта два розныя чалавекі.

«Я бачу пэўную місію ў тым, каб натхняць іншых людзей жыць сваімі талентамі, нават калі яны недзе прыхаваныя, — гэта патрэбна кожнаму чалавеку. І калі пасля прэзентацыі мне кажуць, што таксама вырашылі напісаць ці зрабіць нешта цікавае, гэта становіцца для мяне найлепшым кампліментам», — прызнаецца паэтка.

У зборнік «Запрашэнне» ўвайшлі вершы розных гадоў творчасці. «Я шмат разоў змяняла напаўненне кнігі, але для мяне было прынцыпова, каб сюды ўвайшлі некаторыя раннія рэчы, няхай яны і не самыя дасканалыя і патыхаюць юнацкім максімалізмам».

На прэзентацыі былі смех  (у некаторыя моманты аўтарка сама адкрыта рагатала), слёзы (некаторыя нават выходзілі з пакоя, каб схаваць рэакцыю) і абнадзейлівыя радкі на завяршэнне. «Паглядзім на сузор'е надзей / І паслухаем месяца джаз. / Хтосьці мусіць быць лепшым з людзей. / Можа, неба ставіць на нас?..»

Ірына СІДАРОК

Фота Андрэя САЗОНАВА

Загаловак у газеце: «Калі я бачу чыесьці слёзы, перастаю хвалявацца...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.