Вы тут

Анонс культурных падзей


«Кушлянскi фэст» запрашае ў музей-сядзiбу Францiшка Багушэвiча

Фестываль пройдзе ў суботу, 29 чэрвеня. Як паведамiлi арганiзатары, у такiм фармаце мерапрыемства пройдзе другi раз, яно будзе прысвечана жыццю i творчасцi паэта.

«У кожнага чалавека ёсць мясцiна, якая яго ачышчае, выгойвае i мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзiўся. Але для ўсiх беларусаў роднымi з'яўляюцца i Кушляны -- «нулявы кiламетр» беларускага народа, якi знаходзiцца на сумежжы Ашмянскага i Смаргонскага раёнаў. Гэтыя землi далi адпраўную кропку iмя, сапраўднага голасу i годнасцi беларусаў ды абудзiлi родную мову. Нездарма i лозунг «Кушлянскага фэсту -- 2019» гучыць менавiта так: «Усiм будзе чутна: ад краю да краю!» -- паведамiлi ў Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры.

Для гасцей падрыхтавалi вельмi разнастайную праграму: займальна-таямнiчы квэст «Як праўду шукаюць», забаўляльныя заняткi для дарослых i дзяцей «Фэсцiк: гулянне ў народным стылi», а яшчэ майстар-класы па лiтаграфii, беларускiх народных танцах, па вырабе выцiнанак i лялек. Гледачоў зацiкавяць паказальныя спаборнiцтвы дудароў Беларусi «Дударскi батл», выступленнi фальклорных калектываў Смаргонскага раёна i музычных гуртоў са сталiцы, а таксама экскурсiя па музеi-сядзiбе Францiшка Багушэвiча ад захавальнiка сядзiбы спадара Алеся Жамойцiна. Будуць працаваць рамеснiцкiя рады, пляцоўка Паветранага Змея i палявая кухня.

Пачатак фэста а 12-й гадзiне.


Самы маленькi горад Беларусi запрашае на сваё свята

У суботу, 29 чэрвеня, пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дзiсне.

Гарадок з насельнiцтвам каля 1,5 тысячы жыхароў месцiцца ў Мёрскiм раёне, што на Вiцебшчыне. У дзень горада тут запланаваны шэсце працоўных калектываў у напрамку гарадскога парка, канцэртная праграма, у тым лiку з удзелам ВIА «Начная птушка» i ансамбля «Мужыкi» з Полацка, у гонар свята таксама заспяваюць салiсты Маладзёжнага тэатра эстрады са сталiцы.

Акрамя гэтага, гасцей чакаюць паказальна-гульнявая праграма ад мясцовых ратавальнiкаў «101 спяшаецца на дапамогу», спартыўнае свята, паказальныя выступы войскаў спецыяльнага прызначэння, байкерскага клуба i фестываль фарбаў холi.

У канцы свята ўсiх чакае салют i дыскатэка.


Моташоу i сiлавы экстрым

29 чэрвеня Клецк стане цэнтрам прыцягнення ўсiх актыўных i яркiх маладых людзей цэнтральнага рэгiёна. Тут а 16-й гадзiне пачнецца вялiкае абласное свята, прымеркаванае да Дня моладзi.

На адкрытых пляцоўках збяруцца прадстаўнiкi маладога пакалення: аматары стрытбола згуляюць у турнiры STREETBASKET KLETSK-2019, жыхары i госцi горада атрымаюць асалоду ад выступлення кавер-бэнда SUN ROAL-21, самыя маленькiя ўдзельнiкi свята знойдуць заняткi па iнтарэсах у дзiцячым гарадку, а дзецi старэйшага ўзросту пракацяцца з ветрыкам на атракцыёнах.

На спартыўнай пляцоўцы гарадскога парка а 18-й гадзiне распачнуцца спаборнiцтвы па сiлавым экстрыме STRONGMAN 2019. Непасрэднымi ўдзельнiкамi турнiру стануць i самi гледачы: эфектная шоу-праграма разлiчана на iнтэрактыў.

Яркiх фарбаў святу дадасць дыджэй-фэст Night hits, а пасля апоўначы пад гукi сучаснай музыкi можна будзе адпачыць на дыскатэцы «Энергiя маладосцi».

Зрабiць класныя фотаздымкi можна будзе на тэматычных фотазонах i адразу ж падзялiцца iмi з сябрамi ў сацсетках пад хэштэгам #minskregion

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.