Вы тут

Гродзенскі раён супрацоўнічае з Польшчай у галіне добраўпарадкавання


У сітуацыі, калі бюджэтных сродкаў недастаткова, улады Гродзенскага раёна шукаюць іншыя шляхі. Аказалася, што перспектыва ёсць. Вось ужо некалькі гадоў, як раён плённа супрацоўнічае з польскімі партнёрамі па добраўпарадкаванні памежных тэрыторый. Два «дарожныя» праекты завяршыліся некалькі гадоў таму, цяпер на чарзе яшчэ чатыры.


Гродзенскі рэгіён мае выгаднае геаграфічнае становішча і шырокую сетку памежных пунктаў пропуску, што спрыяе наладжванню сувязяў з польскімі партнёрамі. Найбольшы рух, вядома, на аўтамагістралях. Таму папулярнымі становяцца праекты, якія дапамагаюць развіваць транспартную інфраструктуру.

У рамках праграмы «Польшча — Беларусь — Украіна» ўжо рэалізавана два праекты на суму 2,4 мільёна рублёў. За гэтыя сродкі адрамантавана 18 кіламетраў дарожнага палатна. Гэта два ўчасткі дарог, адзін з якіх вядзе непасрэдна да польскай мяжы, другі — да Аўгустоўскага канала. Таксама ўстаноўлены павільёны на прыпынках, добраўпарадкаваны адхоны і з'езды. На прадпрыемстве «Гроднааблдарбуд» расказалі, што траса стала шырэйшая, поўнасцю перакладзена асфальтабетоннае пакрыццё.

Сельскія ўлады сочаць за парадкам на прыдарожных палосах. Работнікі па азеляненні вядуць санітарную ачыстку, назіраюць, каб не былі пашкоджаны шыльды і знакі.

Сёлета Гродзенскі раён працягвае «дарожную» тэму. На чарговы этап праграмы было заяўлена ажно восем праектаў. І хоць канкурэнцыя атрымалася даволі вялікая, гродзенцы са сваімі польскімі партнёрамі змаглі «абараніць» чатыры праекты.

Як адзначыў старшыня Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў Ігар ЛЯБЕЦКІ, усе яны датычацца паляпшэння ўчасткаў дарог, што вядуць на Аўгустоўскі канал ці знаходзяцца паблізу. Агульная працягласць — каля 30 кіламетраў.

Новы турыстычны брэнд гродзенцаў, Аўгустоўскі канал, прывабны для замежнікаў, у першую чаргу польскіх турыстаў. Садзейнічае пашырэнню сувязяў і бязвізавая зона канала. Таму важна, каб дарогі тут былі ў добрым стане.

Агульны бюджэт беларускага боку — амаль чатыры мільёны еўра. Па ўсіх праектах атрыманы першыя траншы, якія ўжо засвоены. Як растлумачыў Ігар Лябецкі, сродкі пайшлі на будаўніцтва дарог, набыццё новай тэхнікі, інфармацыйных знакаў. У наваколлі людзі купляюць участкі, ствараюць аграсядзібы. Добрыя дарогі даюць штуршок развіццю ініцыятыў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: «Магістральныя» праекты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».