Вы тут

Залік тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж ухваляе большасць дзяржорганаў


Залік тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж падтрыманы большасцю дзяржорганаў. Міністэрства абароны таксама працуе над прадастаўленнем іншых прэферэнцый тым, хто адслужыў у войску. Пра гэта паведамлі ў ведамстве.


«Прапанова Міністэрства абароны пра залік тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж падтрымана большасцю дзяржаўных органаў. Нягледзячы на ​​тое, што асобныя органы дзяржаўнага кіравання пакуль не ўзгаднілі дадзеную норму, ваеннае ведамства абавязкова правядзе ў жыццё прапановы па павышэнню сацыяльнага статусу салдата», - адзначылі ў Мінабароны.

Комплекс мер па павышэнні статусу ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве распрацаваны ў Мінабароны ў 2016 годзе. Ён паслядоўна рэалізуецца. Да прыкладу, з пачатку гэтага года больш чым у два разы павялічана грашовае забеспячэнне тэрміновай службы і рэзервістаў.

Мяркуецца, што ў студзені 2020 года ўступіць у сілу закон, згодна з якім першачарговае права на атрыманне месца ў інтэрнаце будзе прадастаўлена навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу цi службу ў рэзерве, - тым, у каго ёсць рэкамендацыі воінскіх часцей.

Зараз разглядаецца пытанне аб прадастаўленні льгот і пры працаўладкаванні. Напрыклад, гэта датычыцца захавання права вярнуцца на ранейшае месца працы на працягу трох месяцаў з дня заканчэння ваеннай службы.

Атрымала падтрымку прадастаўленне пераважнага права на залічэнне ў ВНУ і ССНУ тых, хто адслужыў. Плануецца, што хлопцы з вопытам вайсковай службы змогуць бясплатна навучацца за кошт дзяржавы на падрыхтоўчых аддзяленнях ВНУ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.