Вы тут

Дзевяцікласніцы Пліскай школы стварылі праект «Прапсіхолаг»


Зараз спецыялісты перыядычна праводзяць з дзецьмі розныя тэсціраванні. Часцей за ўсё звесткі збіраюцца ўручную, і вынікаў хутка не дачакаешся. Пасля аднаго з такіх чарговых выпрабаванняў дзве дзевяцікласніцы (цяпер ужо выпускніцы) Пліскай сярэдняй школы імя Уладзіміра Мікуліча з пасёлка Акцябрскі Смалявіцкага раёна Вікторыя ЮРКЕВІЧ і Вікторыя РАГОЖЫНА вырашылі стварыць нешта такое, што дапамагло б школьнаму псіхолагу палегчыць яго работу. Што з гэтага атрымалася ў дзяўчат?


Вік­то­рыя Ра­го­жы­на і Вік­то­рыя Юр­ке­віч (зле­ва на­пра­ва).

— Ідэя праекта «Прапсіхолаг» прыйшла два гады таму, — кажа Вікторыя Юркевіч. — Мы падумалі: чаму б не стварыць аўтаматызаваную праграму? Са сваёй ідэяй пайшлі да нашага настаўніка па фізіцы і інфарматыцы, ён патлумачыў, як працаваць з базавымі складнікамі. А псіхолаг дапамагла з патрэбнай літаратурай.

— На распрацоўку першай праграмы ў нас пайшоў месяц, у выніку адказы ўсяго класа можна было апрацаваць максімум за гадзіну. Такім чынам, замест таго каб доўга сядзець над паперамі, псіхолаг атрымлівае больш часу для размовы са школьнікамі, — дзеліцца Вікторыя Рагожына.

Спачатку вучаніцы са сваім кіраўніком размяшчалі гатовыя варыянты тэсціраванняў у папулярных суполках сацсеткі «УКантакце» («Меню школьнага псіхолага», «Дзіцячы школьны псіхолаг»), каб паглядзець, ці гэта запатрабавана. Неўзабаве стала зразумела — адваротная сувязь ёсць: паступала шмат каментарыяў, удзячнасцяў і просьбаў дапамагчы з тэстамі. Таму вынаходніцы вырашылі развіваць свой праект далей: стварылі ўласны курс на сайце Еsсhооl.bу.

— Віка адказвае за знаходжанне тэстаў, якія цяпер запатрабаваныя сярод псіхолагаў, а я — за іх трансфармацыю ў электронны варыянт і размяшчэнне на сайце. З-за таго, што ў нас паступала шмат заказаў, праца ішла бесперапынна, — расказвае Віка Рагожкіна.

  • Кіраўнік праекта Аляксандр РУБАНАЎ тлумачыць, што вынікі, якія атрымліваюць пасля праходжання тэстаў, нельга інтэрпрэтаваць без спецыяльнай адукацыі. Усе сістэмы і распрацоўкі зацверджаны Міністэрствам адукацыі і актыўна выкарыстоўваюцца ў школах.

— Аналагі нашых тэсціраванняў ёсць у інтэрнэце, але не ўсе яны падыходзяць пад кожны клас, патрэбную ўзроставую катэгорыю. Таму мы адаптуем свае тэсты пад умовы і пажаданні кліентаў, з кожным заказам робім праграму больш камфортнай у выкарыстанні. У нас ёсць тэсты па прафарыентацыі, эмацыйным выгаранні і іншыя — методык шмат, ад простых да складаных. На распрацоўку самага складанага тэсціравання сышло каля паўгода. Дарэчы, заказчыкі ў нас — не толькі з Беларусі, але і з краін бліжняга замежжа, — расказвае Аляксандр.

Праект «Прапсіхолаг» дзяўчаты ўжо прадстаўлялі на «Хакатоне», конкурсе стартапаў «ІСT sturtuр Bеlаrus 2019», рэспубліканскім маладзёжным конкурсе «100 ідэй для Беларусі», навукова-тэхнічным конкурсе «Тэхнаінтэлект», дзе бачылі зацікаўленую рэакцыю аўдыторыі і атрымлівалі прызавыя месцы ад журы. Стваральнікі праграмы лічаць яе сацыяльным праектам, але ў далейшым плануюць яе камерцыялізаваць, каб пашырыць каманду і стварыць уласны дадатак для тэлефона.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Як дапамагчы... школьнаму псіхолагу

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.