29 чэрвеня ў 12.00 у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага ў Мінску ў рамках прэзентацыі руху студэнцкіх атрадаў БРСМ пачнецца навуковая інтэрактыўная шоу-праграма "Атомдвиж”.
Пляцоўка арганізавана Інфармацыйным цэнтрам па атамнай энергіі Мінска (ІЦАЭ) пры падтрымцы інжынірынгавага дывізіёна Дзяржкарпарацыі "Расатам" і садзейнічанні беларускіх студэнцкіх атрадаў.
“Атомдвиж” - гэта інтэрактыўная пляцоўка, дзе на працягу ўсяго дня (з 12.00 да 19.30) яе наведвальнікі змогуць прыняць удзел у забаўляльных гульнях, выпрабаваць сябе ў спартыўных спаборніцтвах, паглядзець навуковыя шоу і навучыцца новаму на тэматычных майстар-класах. Ва ўсе забаўляльныя фарматы праграмы арганічна інтэграваныя займальныя звесткі аб тэхналогіях і перадавых дасягненнях навукі.
Гасцей мерапрыемства чакаюць гіганцкі аўтамат Максвелла, прафесійны футбольны фрыстайл, музычны флэшмоб, эфектнае азотнае шоу, “Атомball”, велізарныя шашкі “Свет элементарных часціц”, актыўныя гульні “Паскаральнікі часціц”, “Цэнтрыфугі” і многае іншае.
На пляцоўцы будзе арганізавана зона адпачынку “Шацёр стабільных ізатопаў”. У фінале праграмы -- навукова-папулярная лекцыя дыетолага, урача-эндакрынолага, аўтара праграмы ўсвядомленага харчавання, аўтара ўнікальнай методыкі, якая ўключае ў сябе тэарэтычныя аспекты харчавання і зніжэння вагі, работу над звычкамі.
Мінулай восенню ў рамках юбілею Астраўца ІЦАЭ ўпершыню правёў у Астраўцы публічную забаўляльную праграму “Зялёны квадрат” пры ўдзеле байцоў студэнцкіх атрадаў Саюзнай дзяржавы. Яе наведалі больш за 9 тысяч чалавек. Навукова-інтэрактыўная шоу-праграма "Атомдвиж” -- другі праект мінскага цэнтра на адкрытай пляцоўцы, арыентаваны на яшчэ большую шырокую аўдыторыю.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.