Вы тут

Жаночая і мужчынская зборныя Беларусі сталі бронзавымі прызёрамі ў баскетболе 3х3


Беларускія дзяўчаты былі неверагодна блізкія да выхаду ў фінал, але на апошніх секундах саступілі гэта права эстонкам - 14:15. А вось у матчы за трэцяе месца ўпэўнена перайгралі каманду Германіі - 21:16. «У першую чаргу, мяне перапаўняюць пачуцці радасці і гонару за дзяўчат. Пасля прыкрага паражэння ў паўфінале яны вельмі знерваваліся і прыбывалі ва ўпадніцкім настроі. І ўсё ж, знайшлі ў сабе сілы, сабраліся і праявілі сябе як сапраўдныя байцы. Дзякуй камандзе за гэты турнір. І дзякуй балельшчыкам за падтрымку, мы гулялі для вас», - адзначыў трэнер жаночай зборнай Беларусі Юрый Воўк.


Мужчынская зборная таксама знаходзілася ў кроку ад траплення ў фінал, але нашы хлопцы ўсё ж мінімальна саступілі латышам. У матчы за 3-е месца зборная Беларусі давяла справу да пераможнага канца, адабраўшы "бронзу" ў магутных палякаў - 21:15. «Я задаволены гульнёй каманды ў агульным і кожным баскетбалістам у прыватнасці. Мы прайшлі выдатны турнірны шлях, абыграўшы такіх майстравіты сапернікаў як Славенія, Сербія і Польшча. Асаблівую значнасць і каштоўнасць гэтай «бронзе» надае той факт, што мы заваявалі яе дома, у Беларусі. Дзякуй усім балельшчкам і нашым блізкім, якія падтрымлівалі нас на працягу ўсёй падрыхтоўкі і саміх спаборніцтваў», - падкрэсліў трэнер мужчынскай каманды Дзмітрый Калтуноў.

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў адзначыў, што горды за нашых гульцоў. «Яны паказалі цудоўны вынік тут на Palova Arena. Парадавалі балельшчыкаў, малайцы. Мы загадзя рыхтаваліся да дамашняга турніру па баскетболе 3х3 на II Еўрапейскіх гульнях, за некалькі гадоў пачалі трэніравацца, падбіраць каманды, склады. У выніку такі падыход даў вынік. Турнір у Мінску паказаў, што няма нічога немагчымага, мы абыгралі шмат моцных каманд, таму беларускі здольныя паказаць высокі вынік і на кантынентальным форуме, які вось-вось стартуе», - адзначыў Максім Уладзіміравіч.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Беларускай федэрацыі баскетбола

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.