Вы тут

На аднаго зарэгістраванага беспрацоўнага ў Мінску прыпадае больш за 16 вакансій


Па дадзеных на 1 чэрвеня бягучага года, у сярэднім на аднаго зарэгістраванага беспрацоўнага ў Мінску прыпадае 16,3 вакансіі. Пры гэтым на аднаго суіскальніка з ліку спецыялістаў - 24 вакансіі, рабочых - 15, паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" ва ўпраўленні занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


На 1 чэрвеня бягучага года ў дзяржаўную службу занятасці насельніцтва Мінска наймальнікі заявілі больш 18,6 тыс. вакансій. Асноўны попыт сфарміраваны арганізацыямі будаўніцтва, прамысловасці, гандлю, аховы здароўя, сацыяльных паслуг.

У камітэце нагадалі, што мінчане, якія знаходзяцца ў пошуку працы, могуць звярнуцца па дапамогу ў працаўладкаванні ў аддзелы абслугоўвання грамадзян упраўлення занятасці насельніцтва па адрасах: вул. Я. Коласа, 69; пр. Любімава, 14; вул. Шчарбакова, 32.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».