Вы тут

Эфектыўнасць пенсійнай рэформы ацэняць


Пра гэта заявіў міністр фінансаў Максім ЕРМАЛОВІЧ на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па бюджэце і фінансах.


Дэпутаты, прадстаўнікі Міністэрства фінансаў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама Камітэта дзяржаўнага кантролю разгледзелі законапраекты аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацабароны, а таксама аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год. Прыводзім галоўнае з пасяджэння.

Па словах міністра фінансаў, такое даручэнне Прэзідэнта — правесці ацэнку эфектыўнасці пенсійнай рэформы — ёсць. Ён таксама дадаў, што цяпер яе рабіць рана, ёсць толькі папярэднія разлікі. «Але мы такія ацэнкі зробім разам з Мінпрацы», — паведаміў Максім Ермаловіч.

Трохі лічбаў па тэме пасяджэння: у 2018 годзе бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выкананы з прафіцытам больш як 300 мільёнаў рублёў. Даходы фонду — 13,9 мільярда рублёў, выдаткі — 13,6 мільярда рублёў. Найбольшая частка сродкаў накіравана на выплату пенсій — гэта звыш 10,5 мільярда рублёў. Дарэчы, гэта вышэй за ўзровень 2017 года на 11 %.

Сярэдні памер прызначаных пенсій за 2018 год склаў 342,23 рубля, пенсій па ўзросце — 352,11 рубля, мінімальны памер пенсіі па ўзросце — 255,1 рубля. У параўнанні з папярэднім годам, рэальны памер прызначаных пенсій павялічыўся на 8,3 %.

Цікава, што падчас пасяджэння зноў закранулі актуальнае пытанне — механізм дарожнага збору.

Нагадаем, ёсць дзве канцэпцыі: аплачваць дарожны збор па месяцах ці ўключыць яго ў кошт паліва. На думку Максіма Ермаловіча, у абодвух варыянтаў ёсць як перавагі, так і недахопы. Пры гэтым ён прызнаў, што з пункту гледжання адміністравання збіраць падатак праз паліва лягчэй.

Датычна ўключэння кошту дарожнага збору ў цану на паліва ён звярнуў увагу, што такі варыянт паўплывае на кошт іншых тавараў і паслуг. Ніхто не будзе глядзець, хто запраўляецца — бізнесмен, пенсіянер, кіроўца камерцыйнага транспарту. І хай той жа пенсіянер заплаціць за паліва менш, але яму прыйдзецца заплаціць праз іншыя віды тавараў і паслуг значна больш.

З боку прысутных на сустрэчы дэпутатаў прагучала прапанова знізіць кошт дадзенага збору, каб павялічыць яго збіральнасць. Міністр фінансаў парыраваў: ёсць кошт дарожна-транспартнай інфраструктуры, памяншаем стаўку — зніжаем выдаткі на дарожную гаспадарку. Што гэта азначае, здаецца, тлумачыць не трэба.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.