Вы тут

Сярэбраным медалём быў адзначаны праект беларускай школьніцы ў ЗША


Анастасія Рубніковіч, вучаніца 20-й сталічнай гімназіі, заваявала сярэбраны медаль на міжнароднай алімпіядзе навуковых праектаў школьнікаў па праблемах навакольнага асяроддзя Genius International High School Project Olympiad on Enviromental Issuses 2019.


Дзяўчына  займаецца ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства ў аб’яднанні па інтарэсах “Батаніка. Прыкладная мікалогія”.  Праект, які быў удастоены сярэбранага медаля на алімпіядзе, яна падрыхтавала пад кіраўніцтвам педагога гэтага цэнтра Алесі Шэвелёвай.  Алімпіяда Genius адбылася 17-23 чэрвеня ў горадзе Асвега го (штат Нью-Ёрк, ЗША). У ёй бралі ўдзел больш за 1,4 тысячы праектаў.

Genius — адзін з найбуйнейшых міжнародных навуковых конкурсаў-праектаў для школьнікаў ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў, у цэнтры ўвагі якога знаходзіцца  абарона навакольнага асяроддзя. Алімпіяда была заснаваная для ўсведамлення глабальных экалагічных праблем і пошуку шляхоў іх вырашэння. Сотням юных вучоных з усяго свету гэты найбуйнейшы экалагічны форум дае магчымасць сфарміраваць пачуццё адказнасці за будучыню планеты, падзяліцца сваімі ўнікальнымі распрацоўкамі і першым навуковым досведам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.