Вы тут

На "Вялікую бард-рыбалку" прыляціць аўтарскі дуэт з ЗША


Аўтарскі дуэт з Бостана (ЗША) "Таня ЗА і Каця НЕ" прыме ўдзел у канцэртнай праграме Х Міжнароднага музычнага фестывалю "Вялікая бард-рыбалка", які пройдзе 26-28 ліпеня на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна, піша БелТА.


У складзе бард-дуэта Таццяна Задорская і Кацярына Нехаева, якія пішуць музыку на свае вершы, а таксама на вершы сучаснікаў і класікаў, музыку да спектакляў і сцэнары капуснікаў. Яны неаднаразовыя ўдзельнікі і запрошаныя госці злётаў аўтарскай песні Амерыкі, Канады, Расіі, лаўрэаты фестывалю ім. Валерыя Грушына (Самара, 2011 год) у намінацыі "Кампазітары", вядучыя і члены журы фестывалю "Планета-Арт" (Вашынгтон), члены журы фестывалю "Узыходзячыя зоркі" (Чыкага). Значная частка творчасці аўтараў-выканаўцаў прысвечана працы з дзецьмі. Яны выпусцілі дыск з дзіцячымі песнямі "Бульдог і таксік", выдалі двухтомнік вершаў "Коткі на шары", пішуць сцэнарыі і займаюцца арганізацыяй навагодніх ёлак.

На бард-рыбалцы дуэт будзе задзейнічаны ў розных канцэртах, у тым ліку ў музычным праекце "Суседзі", дзе Каця з Таняй праспяваюць на англійскай мове. Іх можна будзе сустрэць і на лясной сцэне, пачуць з гумарыстычнымі песнямі ў Адэскім дворыку.

"Вялікая бард-рыбалка" стартавала ў 2010 годзе і стала візітоўкай музычна-фестывальнай жыцця Магілёўскай вобласці. За 9 гадоў форум наведалі больш за 15 тыс. гледачоў, музыкаў і артыстаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі, Італіі, Балгарыі".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.