Вы тут

Ад ліўняў і паводак у Кітаі пацярпелі звыш 6 мільёнаў чалавек


 Як паведамілі ў Міністэрстве КНР па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі, сёлета ад ліўняў і паводак ужо пацярпелі больш чым 6 мільёна чалавек у 313 гарадскіх паветах і раёнах 54 гарадскіх акругаў і акругаў правінцый Чжэцзян, Фуцзянь, Цзянсу, Хунань,  Гуандун, Гуйчжоу, Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна і горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцын, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Па меншай меры 88 чалавек загінулі, 17 прапалі без вестак, 388 тыс экстрана эвакуяваныя, 173 тыс маюць патрэбу ў тэрміновай бытавой дапамозе. 17 тыс жылых пабудоў абрынуліся, яшчэ 82 тыс атрымалі розныя пашкоджанні.  Ад стыхіі пацярпелі 428,7 тыс гектараў з пасевамі сельскагаспадарчых культур, на 59,1 тыс га ўраджай знішчаны. Прамы эканамічны ўрон склаў 20,13 млрд юаняў (каля 3 млрд долараў).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».