Вы тут

Яшчэ адзін сон дзьмухаўца


Яшчэ адзін сон дзьмухаўца

19 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася трэцяя лекцыя з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца”, прысвечаных біяграфіі Элізы Ажэшкі.

“Каханне першае і апошняе” – такую яна мела назву. Аўтар цыкла такім чынам – праз гэтую назву, а таксама на падставе некаторых фактаў – выказвае меркаванне, што, нягледзячы на два шлюбы і некалькі рамантычных гісторый, у жыцці пісьменніцы было толькі адно сапраўднае каханне, якое ўплывала на ўсё яе жыццё і нязменна адбівалася ў творчасці, -- доктар Зыгмунд Свянціцкі. Аргументы на карысць такога меркавання досыць паказальныя: ад россыпу “медыцынскіх” эпітэтаў і герояў-лекараў у творах да змянення подпісу “Ажэшка-Нагорская”, які пані Эліза пачала ставіць у лістах пасля вянчання з адвакатам Нагорскім, на ранейшае “Ажэшка”. Змяненне гэтае адбылося пасля візіту да пісьменніцы доктара Зыгмунда Свянціцкага праз трыццаць гадоў пасля іх растання. Кропку ў гэтай гісторыі кахання паставіў сам лёс: абодва памерлі ў адзін год, у адзін месяц, на адным тыдні, з розніцаю ў тры дні. Краіна ж праводзіла іх у  апошні шлях адначасова, хвіліна ў хвіліну.

Лекцыя пра каханне выбіваецца з храналагічнага парадку, па якім будуецца цыкл. Наступная, чацвёртая лекцыя, якая адбудзецца 26 чэрвеня, вяртае аповеду пра Элізу Ажэшку храналогію, але і яна мае сваю тэматычнасць. “Бізнес-пані” – такую яна атрымала назву. Ахопіць час ад канца 1869 да 1882 года і закране не толькі тэму дзелавой хваткі пісьменніцы, але і яе творчасць гэтага перыяду. Магістральныя творы дзесяцігоддзя – “Марта” і “Мейр Эзафовіч” -- прынеслі Элізе Ажэшцы славу не толькі на яе роднай зямлі.

Аўтар цыкла запрашае на свае лекцыі ўсіх, каму цікава летнім вечарам паслухаць пра тую, якая жыла, пісала, марыла і пакутавала больш за стагоддзе таму, з тым каб праз чутае здолець убачыць яе на свае вочы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.