Вы тут

Сангіта Бахадур: Нас яднаюць многія гуманітарныя ініцыятывы...


У Міністэрстве інфармацыі краіны прайшла рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Сангітай Бахадур.


Размова вялася пра многія медыйныя праекты, да ўдзелу ў якіх беларускі бок запрасіў індыйскіх журналістаў, кіраўнікоў масмедыя. А гэта найперш — міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні». Таксама ішло абмеркаванне магчымых стасункаў у галіне абмену інфармацыяй паміж агенцтвамі Беларусі і Індыі, стварэння ў вядучых газетах краін і на іх інтэрнэт-парталах адпаведных рубрык — «Весткі з Беларусі» і «Весткі з Індыі». Спадарыня Сангіта Бахадур, якая і сама займаецца мастацкай літаратурай, паабяцала зрабіць свой унёсак у развіццё літаратурных, кнігавыдавецкіх стасункаў паміж Індыяй і Беларуссю, адзначыўшы, што нашы краіны і раней ядналі многія гуманітарныя інціыятывы. Пісьменнікі Індыі абавязкова прымуць удзел у рабоце Міжнароднага круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», што звычайна праходзіць у пярэдадзень Дня беларускага пісьменства ў верасні, а таксама ў Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», які адбудзецца ў Мінску ў лютым 2020 года.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.