Вы тут

Праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Алімпійскі выбар» перайменаваны ў «Алімпійскі шлях»


Напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Алімпійскі выбар» перайменаваны ў «Алімпійскі шлях». Тым не менш праект захавае важныя і ключавыя ўмовы: узаемасувязь поспехаў беларускіх спартсменаў з дапамогай спецыялізаваным вучэбна-спартыўным установам краіны.


Падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў умовы для дапамогі юным спартыўным талентам некалькі зменяцца, што адлюстравана ў новай назве праекта. Для магчымасці выбару дзіцячай спартыўнай школы або вучылішча, куды па жаданні спартсмена Прэзідэнцкі спартыўны клуб накіруе пэўную суму беларускіх рублёў, неабходна стаць пераможцам або прызёрам спаборніцтваў у рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў у алімпійскім відзе спорту, а таксама ўсталяваць асабісты рэкорд або дасягнуць найлепшага выніку ў кар'еры (альбо яго паўтарыць).

У гэтым выпадку Прэзідэнцкі спартыўны клуб дасць права выбару спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы краіны спартсмену і пасля заканчэння Гульняў пералічыць туды наступныя сумы:

  • за першае месца — 15 000 беларускіх рублёў;
  • за другое месца — 10 000 беларускіх рублёў;
  • за трэцяе месца — 7 500 беларускіх рублёў.

«Алімпійскі выбар» — сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту і турызму па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў нашай краіне.

Аналагічная акцыя праходзіла ў рамках Алімпійскіх гульняў у Лондане-2012, Сочы-2014, Рыа-2016 і Пхёнчхане-2018. За гэты час была аказана дапамога 25 розным спартыўным навучальным установам (некаторым — неаднаразова) на суму каля 240 тысяч долараў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?