Вы тут

«Класіка ля Ратушы» пройдзе ў пяці гарадах краіны


У гэтым сезоне ў нас з'явілася яшчэ адна нагода анансаваць выхад высокага мастацтва на вуліцу — пяты год неад'емнай часткай культурнай праграмы ў гарадской прасторы з'яўляецца серыя канцэртаў пад адкрытым небам «Класіка ля Ратушы». Свой юбілей праект адзначыць у пяці гарадах: дзесяць падрыхтаваных канцэртаў апроч Мінска будуць праходзіць у Брэсце, Гродне, Гомелі і Віцебску, з якога 29 чэрвеня фестываль і пачнецца.


На віцебскай плошчы Перамогі выступіць Art Musіc Orchestra, дарэчы, новы ўдзельнік «Класікі ля Ратушы», з канцэртам «Vіva, Штраус!». Паводле слоў арганізатараў, сёлетняя праграма не толькі аб'ядноўвае найлепшых класічных кампазітараў і найлепшыя калектывы Беларусі, але і прадстаўляе розныя музычныя культуры еўрапейскіх краін, што робіць фестываль самым моцным за ўсе пяць гадоў.

3 ліпеня канцэрты пройдуць у Гомелі і Гродне, дзе выступяць адпаведна Art Musіc Orchestra і ансамбль «Мінск-Класік», 28 ліпеня Art Musіc Orchestra прыедзе ў Брэст, а астатнія шэсць выступленняў адбудуцца ў Мінску.

Арганізатары — Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, кампанія velcom | A1 і «Мінскканцэрт» — запрасілі да ўдзелу Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны і Прэзідэнцкі аркестры Беларусі, музычную капэлу «Санорус», а таксама гасцей з замежжа — Эстонскі духавы аркестр, які правядзе канцэрт у Мінску 10 жніўня.

Фінальнае выступленне адзначыць апошні дзень лета 31 жніўня. Кожны з канцэртаў будзе транслявацца на сэрвісе лічбавага тэлебачання VOKA. Ну і, як звычайна, прыйсці паслухаць класічную музыку ў выкананні прафесійных калектываў можна вольна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».