Вы тут

«Беларусьфільм» вінавацяць у затрымцы аплаты


Дырэктар Уладзімір Карачэўскі просіць «крыху пачакаць»

Акцёр Іван Трус апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook відэазварот, у якім падзяліўся досведам удзелу ў здымках фільма «Аванцюры Пранціша Вырвіча» на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». У прыватнасці Іван расказаў, што за працу яму перасталі плаціць грошы.


Фота са старонкі Івана Труса ў Facebook.

«Мой мікраганарар уразалі два разы: проста званілі па тэлефоне і казалі, што зноў не могуць заплаціць столькі, колькі прапаноўвалі ў пачатку, — кажацца ў відэа. — Потым мне званілі і казалі, што будуць плаціць не па днях, а адной сумай, якая будзе разбівацца на некалькі частак. Калі я прыйшоў па першы транш, цёці ў касе аддавалі мне грошы так, быццам гэтыя грошы я краду ў іх дзяцей. А потым мне перасталі плаціць».

Пракаментаваць зварот акцёра мы папрасілі дырэктара «Беларусьфільма» Уладзіміра Карачэўскага: 

«Кінастудыя яшчэ не вырашыла ўсе свае праблемы. Іван Трус мае поўнае права нас крытыкаваць, але не думайце, што мы нічога не робім, каб выйсці з гэтай сітуацыі. Так, у нас затрымліваюцца некаторыя плацяжы, але праблема вырашальная, я не бачу прычын для панікі. Мы сабіраем грошы і цягам чэрвеня-ліпеня, думаю, пазаштатным супрацоўнікам і акцёрам ужо заплацім. Тут з людзьмі па два гады не разлічваліся, я ўсё яшчэ разбіраюся са старымі даўгамі. Апошнім часам у нас у рабоце было некалькі буйных праектаў адначасова і на ўсё грошай не хапала, мы і так «круцімся». Я задаволены ўжо тым, што здымачныя перыяды ўсіх трох ігравых праектаў прайшлі без збояў. Сёння ў мяне была сур’ёзная размова з дырэктарамі здымачных груп і я сказаў, каб у такіх сітуацыях накіроўвалі да мяне альбо майго намесніка, я сам гатовы папрасіць людзей, якім мы вінныя, крыху пачакаць. Так, у нас здараюцца фінансавыя збоі, але мы працуем над тым, каб кінастудыя з такім больш не сутыкалася».

Не так даўно на «Беларусьфільме» завяршыліся здымкі фільмаў «Купала», «Аванцюры Пранціша Вырвіча» і сіткома «Ілюзіі». Убачыць новы прадукт кінастудыі гледачы змогуць у канцы гэтага года.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.