Вы тут

У Мінску прайшоў конкурс чытальнікаў «Жывая класіка»


Цікавасць да беларускага слова расце. Штогод не толькі павялічваецца колькасць удзельнікаў конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», але і пашыраецца геаграфія, абсягі роднай зямлі, адкуль у сталіцу з'язджаюцца таленты прадэманстраваць уласную творчасць і веданне класікі.


Марыя Булгакава з Брэста чытае народную казку «Ганарыстая варона».

Днямі ў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь з усіх куточкаў краіны завіталі 30 хлопчыкаў і дзяўчынак паказаць сваё майстэрства чытання. Якія іх улюбёныя творы? Якіх пісьменнікаў яны чытаюць? Адказы на гэтыя пытанні давалі самі выступоўцы.

Перад журы стаяла няпростая задача: выбраць найлепшае з добрага, найвыбітнейшае з ужо адзначанага — дзеці, якія трапілі ў паўфінал конкурсу, прайшлі першы, другі і трэці этапы. Падрыхтаваліся яны выдатна: выступленні былі бліскучыя, усе дэманстравалі феерверк эмоцый, выразнасць мімікі і жэстыкуляцыі, былі нават тыя, хто дапоўніў нумар спевамі альбо танцавальнымі элементамі. Адметныя сцэнічныя касцюмы ў спалучэнні з вобразамі, якія выяўлялі выступоўцы, стваралі тэатральную атмасферу — гледачы на момант страчвалі сувязь з рэальнасцю, пераносячыся ў казачную прастору. Былі прачытаныя і драматычныя творы, якія расказалі пра трагедыю дзяцей вайны.

Паліна Пінчук з Петрыкава чытае байку Валянціна Лукшы «Як ліса вучылася лётаць».

Арганізатарамі выступілі міністэрствы інфармацыі і адукацыі, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», а таксама Саюз пісьменнікаў Беларусі.

15 найталенавіцейшых чытальнікаў будуць спаборнічаць ужо на святочнай сцэне Слоніма, дзе пройдзе ХХVІ Дзень беларускага пісьменства.

Яна БУДОВІЧ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Юныя, таленавітыя, артыстычныя...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.