Вы тут

Дэпутаты і актывісты Гомельшчыны здалі 25 літраў крыві


На 25 літраў папоўніліся запасы донарскай крыві дзякуючы дэпутатам Гомельскага абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў. Разам з актывістамі Чырвонага Крыжа яны сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі «Выратуем жыццё разам!» і бязвыплатна здалі кроў.


Галоўны ўрач Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў Іван Худзякоў перакананы, што донарства крыві не павінна быць сродкам заробку:

— Калі разумееш, што кроў неабходная і нованароджанаму дзіцяці, і сталаму чалавеку, што яна можа выратаваць камусьці жыццё, эмоцыі проста перапаўняюць. Асабліва калі ты робіш гэта не за грошы, а ад шчырага сэрца.

Данацыю правяла Гомельская станцыя пералівання крыві ў памяшканні Савецкай раённай арганізацыі беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Перад гэтым усе донары здалі неабходныя аналізы, прайшлі агляд урача-трансфузіёлага, падмацаваліся салодкім харчаваннем. За трыццаць хвілін амаль паўсотні чалавек здалі 25 літраў крыві.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Ад шчырага сэрца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.