Вы тут

Сацыяльныя праекты Веткаўскага краю


Веткаўскі раён, які асабліва пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, уваходзіць у Буда-Кашалёўскую выбарчую акругу № 38. А гэта зона адказнасці старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Мікалая Васількова.


Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Алег Леўшуноў і Мікалай Васількоў у вёсцы Малыя Нямкі Веткаўскага раёна.

Дэпутат адзначае, што за апошнія тры з паловай гады Веткаўшчына стала яму сапраўды роднай. Ён імкнецца зрабіць усё магчымае, каб людзям тут жылося камфортней. Пры непасрэдным удзеле Мікалая Васількова ў акрузе атрымалася паспяхова рэалізаваць шэраг праектаў.

— У першую чаргу гэта рамонт дзіцячага аддзялення і добраўпарадкаванне тэрыторыі Веткаўскай раённай бальніцы. Пасля працяглай адсутнасці ў аграгарадку Свяцілавічы адкрылі аптэку. У гэтым жа населеным пункце ў сярэдняй школе замянілі вокны, набылі сучасны музычны комплекс, адрамантавалі фасад Цэнтра культуры і вольнага часу. Дапамаглі і з рамонтам Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі.

Мікалай Васількоў адзначыў, што Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў абмеркаваны і падрыхтаваны важныя для краіны законы. Напрыклад, не так даўно ўступіў у дзеянне адноўлены Лясны кодэкс. Дарэчы, на разглядзе цяпер законапраекты аб змяненні Закона «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», «Аб радыяцыйнай бяспецы», «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» і «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях».

Між тым у вёску Малыя Нямкі Веткаўскага раёна Мікалай Васількоў заехаў разам з калегам — намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Алегам Леўшуновым. Апошні, дарэчы, нарадзіўся ў гэтым населеным пункце. Масавае адсяленне мясцовых жыхароў пасля катастрофы адбывалася на вачах. Алег Фёдаравіч працаваў у красавіку 1986-га ў саўгасе «Паўночны». Не так даўно ён падарыў землякам сучаснае музычнае абсталяванне, а ў дзень 33-й гадавіны аварыі перадаў Маланямкоўскаму сельскаму дому культуры сертыфікат на аўдыёсістэму.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?