Вы тут

Гомельшчына — зямля натхнення і плёну


Гомельская вобласць знаходзіцца на паўднёвым усходзе Беларусі. Яна мяжуе з Бранскай вобласцю Расіі, а таксама з Кіеўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай — Украіны. Яе плошча (40,4 тысячы квадратных кіламетраў) складае пятую частку тэрыторыі краіны. Гэта сувымерна з плошчай Швейцарыі ці Галандыі.


На тэрыторыі вобласці размешчаны такія індустрыяльныя гіганты, як Мазырскі нафтаперапрацоўчы і Беларускі металургічны заводы, вытворчае аб'яднанне «Гомсельмаш», «Светлагорскхімвалакно», «Беларуснафта», «Гомельшкло».

Вобласць унікальная сваёй прыродай. Тут захаваліся некранутыя, першабытныя поймавыя дубровы і адзін з самых высокіх паказчыкаў лясістасці ў Еўропе. У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» жыве сведка ледніковага перыяду зубр, а на тэрыторыі дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка — выміраючы конь Пржавальскага.

У старажытнасці тут праходзіў знакаміты гандлёвы шлях «З варагаў у грэкі».Сёння рэгіён уваходзіць у Эканамічны пояс Шаўковага шляху і з'яўляецца важным транзітным калідорам паміж краінамі ЕС і Еўразійскага эканамічнага саюза, сваімі магістралямі злучае Балтыйскае і Чорнае моры.

Галоўнай славутасцю рэгіёна з'яўляецца палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў. На тэрыторыі палацавага парку расце каля 100 відаў дрэў і кустоў. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены знакамітым на ўвесь свет неглюбскім ручнікам. Невыпадкова такі ручнік упрыгожвае адну з залаў штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Людзі, якія жывуць і працуюць на Гомельшчыне, прымнажаюць яе прыгажосць і веліч.

Фота прадстаўлена Мазырскім НПЗ.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота Анатоля Клешчука

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».