Вы тут

Нікаля Сарказі адправяць пад суд па справе аб карупцыі


Касацыйны суд Францыі канчаткова адхіліў скаргі Нікаля Сарказі і яшчэ двух фігурантаў т.зв. «Справы аб тэлефонных праслухоўваннях», інфармуе RFI. Гэта значыць, што экс-прэзідэнт Францыі павінен будзе паўстаць перад судом. Сарказі абвінавачваюць у карупцыі.


Фота investing.com

Па гэтай справе Нікаля Сарказі ўпершыню прад'явілі абвінавачванні яшчэ ў ліпені 2014 года. Тады ён стаў першым у гісторыі экс-прэзідэнтам Францыі, якога затрымалі для допыту.

Пракуратура мяркуе, што Сарказі спрабаваў атрымаць сакрэтную інфармацыю па іншай «сваёй» справе, якая тычыцца фінансавання яго кампаніі з боку тагачаснай суўладальніцы L'Oréal Ліліян Бетанкур.

Следчыя падазраюць, што Сарказі і яго адвакат спрабавалі атрымаць інфармацыю праз пракурора Жыльбэра Азібера ў абмен на абяцанне дамагчыся для яго прэстыжнага судовага паста ў Манака.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.