Вы тут

У Беларусь прыехала больш за тысячу спартсменаў


Каля тысячы спартсменаў з Харватыі, Турцыі, Грузіі, Азербайджана, Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Славеніі, Аўстрыі, Расіі і іншых краін прыляцелі ў Мінск яшчэ ў сераду. Удзельнікі і балельшчыкі Еўрапейскіх гульняў працягваюць прыбываць і цяпер, рэйсы з камандамі краін-удзельніц прыбываюць у Нацыянальны аэрапорт з інтэрвалам у 15—20 хвілін.


Больш за ўсё турыстаў пакуль прыязджае з Польшчы, Латвіі і Літвы. Удзельнікі і госці ІІ Еўрапейскіх гульняў у пунктах пропуску афармляюцца ў прыярытэтным парадку па асобных каналах, пазначаных лагатыпам турніру.

Начальнік упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Аляксей Багдановіч паведаміў, што на мерапрыемствы Гульняў прададзена больш за 160 тысяч білетаў, гэтыя лічбы працягваюць расці. «Спачатку планавалася прадаць 190 тысяч, але з улікам пашырэння магчымасцяў для гледачоў колькасць павялічылася да 250 тысяч», — адзначыў Аляксей Багдановіч.

Прададзеныя амаль усе квіткі на спаборніцтвы па стральбе з лука і кулявой стральбе, распрададзеныя ўсе квіткі на пляжны футбол. Ужо прадаюцца білеты на верхні ярус на спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы. На цырымонію адкрыцця білеты яшчэ засталіся, але іх няшмат. «Больш за 20 тысяч білетаў прададзена за мяжу, але гэта статыстыка чыстая: у балельшчыкаў была магчымасць прастаўляць адпаведную галачку пры куплі квітка. Хтосьці гэта рабіў, а хтосьці не. Мы лічым, што рэальная лічба можа быць у два разы большая», — дадаў Аляксей Багдановіч.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.