Вы тут

ХХVІІ Міжнародныя Шагалаўскія чытанні прайшлі ў Віцебску


ХХVІІ Міжнародныя Шагалаўскія чытанні ў мінулыя выхадныя прайшлі на малой радзіме знакамітага мастака. У іх бралі ўдзел навукоўцы, даследчыкі яго жыцця і творчасці з Беларусі, Расіі, Ізраіля, ЗША.


Як паведаміла Ірына Воранава, дырэктар Музея Марка Шагала ў Віцебску, сёлета мерапрыемства прысвячаецца 100-годдзю заснавання Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. У 1919-м яно прыняло першых навучэнцаў.

Вядома, што ў вучылішчы, акрамя Марка Захаравіча, працавалі творцы, вядомыя на ўвесь свет: Казімір Малевіч, Эль Лісіцкі, Юдаль Пэн, Вера Ермалаева, Мікалай Суэцін, Ілья Чашнік і іншыя. І пра іх таксама згадваюць падчас чытанняў. Нярэдка агучваюць сенсацыйныя падрабязнасці, адкрываюць новыя імёны...

У цырымоніі адкрыцця чытанняў браў удзел старшыня Віцебскага аблсавета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён адзначыў, што за амаль тры дзесяцігоддзі правядзення чытанняў сюды з задавальненнем прыязджалі і будуць браць удзел надалей вядомыя даследчыкі — напрыклад, Якаў Брук, кандыдат мастацтвазнаўства з маскоўскай Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі.

Народны выбраннік падкрэсліў, што падчас кожных чытанняў адкрываюцца новыя факты з шагалаўскага жыцця і асяроддзя. Можна даведацца пра дух эпохі, якая панавала ў тагачасным Віцебску. Чытанні адкрываюць новыя гарызонты разумення мінулых падзей, іх сутнасць і важнасць для абласнога цэнтра, мастацтва ў цэлым...

Па выніках мерапрыемства плануецца выдаць зборнік. І гэта — адна з традыцый чытанняў.

Пазалетась у Віцебску адсвяткавалі 130-годдзе Марка Шагала. У горадзе не адмаўляюцца ад планаў стварэння вялікага кутка старога горада, звязанага з памяццю аб творцы. У прыватнасці, недалёка ад дома-музея мастака на знакамітай вуліцы Пакроўскай можна інвеставаць у турызм — нядаўна адпаведны праект па стварэнні культурна-турыстычнага цэнтра «На Пакроўскай» прэзентавалі падчас віцебскага міжнароднага эканамічнага форуму. У планах — стварэнне каля роднага дома мастака гасцінічнага комплексу, кавярняў, сувенірных крам, памяшканняў для рамеснікаў, мастакоў, музыкантаў.

Ва ўпраўленні эканомікі Віцебскага гарвыканкама дадалі, што інвестарам прапануюць каля двух гектараў, на якіх чакаюць сваіх новых гаспадароў, што засталіся ад былога завода.

Канешне, Віцебску неабходна «шагалаўская частка», каб можна было не толькі наведаць дом, дзе жыў мастак, але і зайсці ў розныя турыстычныя аб'екты побач. Хочацца, каб гэтая тэма знаходзіла ў Віцебску працяг, тым больш што ўжо зроблена многае, каб вярнуць імя творцы на Радзіму, якую ён любіў усё жыццё.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Памяці самага вядомага віцябляніна

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.