Вы тут

БДУ падняўся на тры пазіцыі ў сусветным рэйтынгу QS


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт палепшыў свае пазіцыі ў рэйтынгу QS World University Rankings 2020. Яго абноўленая версія была апублікаваная 18 чэрвеня.


Усяго ў свеце налічваецца каля 30 000 ВНУ. Сярод 1000 наймацнейшых ВНУ, якія ранжыруюцца QS, у  БДУ 351 месца Такім чынам, на працягу трох апошніх гадоў Белдзяржуніверсітэт, згодна з QS, устойліва ўваходзіць у 1,5% вядучых ВНУ. Нагадаем, што ў 2018 годзе ён размяшчаўся на 354 месцы. З іншых беларускіх ВНУ ў QS прадстаўлены толькі БНТУ, які захаваў свае пазіцыі ў групе 801-1000.

БДУ апярэджвае ў рэйтынгу ВНУ Латвіі, Літвы і Украіны. З польскіх ВНУ невялікую перавагу маюць Ягелонскі і Варшаўскі ўніверсітэты  — у іх 338 і 349 пазіцыя адпаведна.

З расійскіх ВНУ у рэйтынгу прадстаўлены 25 універсітэтаў. Самая высокая пазіцыя ў МДУ — 87 месца. Навасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 231 радок, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт — 234 пазіцыю.

Тры найлепшых ВНУ планеты, па версіі QS, знаходзяцца ў ЗША: гэта Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Стэнфардскі і Гарвардскі ўніверсітэты

У рэйтынгу QS бяруцца пад увагу розныя звесткі аб ВНУ, у тым ліку апытанні незалежных экспертаў і працадаўцаў з усяго свету, частата цытавання навуковых прац супрацоўнікаў за апошнія пяць гадоў, колькасць замежных выкладчыкаў і студэнтаў і г.д.

Рэйтынг QS разам з Шанхайскім  і THE уваходзіць у вялікую тройку самых аўтарытэтных сусветных рэйтынгаў, якія ранжыруюць толькі першую тысячу наймацнейшых ВНУ свету. Таму знаходжанне ў дадзеным “шорт-лісце”  з'яўляецца паказчыкам прызнання ў сусветнай адукацыйнай прасторы. Акрамя таго, міжнародная рэйтынгавая ацэнка ў апошні час істотна ўплывае на выбар ВНУ замежнымі абітурыентамі. Напрыклад, у Туркменістане будуць прызнавацца толькі дыпломы замежных універсітэтаў, якія ўваходзяць у першую тысячу ВНУ.

Трэба дадаць, што ўсяго існуе больш за 20 разнастайных глабальных рэйтынгаў. БДУ ўдзельнічае ў рэйтынгах 11 агенцтваў і заўсёды трапляе у 2% найлепшых універсітэтаў у свеце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.