Урад Беларусі зацікаўлены ў прамысловай кааперацыі з Узбекістанам і прапануе рэалізаваць маштабныя праекты па вытворчасці тэхнікі, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік на пасяджэнні міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве.
«Мінскі аўтамабільны завод гатовы ўдзельнічаць у стварэнні вытворчасцяў грузавой, спецыяльнай і прычапной тэхнікі, аўтобусаў на газаматорным паліве», — паведаміў віцэ-прем'ер.
Ён падкрэсліў, што ва Узбекістане плануецца будаўніцтва завода па перапрацоўцы малака і малочнатаварнага комплексу на тысячу галоў. На думку Уладзіміра Дворніка, прарыўнымі могуць стаць праекты па аўтаматызацыі газатранспартнай і газаразмеркавальнай сетак Узбекістану з удзелам беларускіх прадпрыемстваў.
Беларускі бок таксама прапануе больш актыўна ўзаемадзейнічаць у галіне інфармацыйных тэхналогій, перш за ўсё наладзіць сувязі паміж паркамі высокіх тэхналогій і адукацыі. Па словах беларускага віцэ-прэм'ера, краіна зацікаўлена ў якаснай узбекскай прадукцыі: садавіне і агародніне, арэхах, баваўняным валакне, медным дроце.
Па ацэнцы намесніка прэм'ер-міністра Узбекістана Эльера Ганіева, узаемны тавараабарот можа дасягнуць мільярда долараў, як гэта даручана кіраўнікамі дзвюх краін, у наступныя тры гады.
Паводле БелТА
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!