Вы тут

П'яны кіроўца ў Мінску на каршэрынгавым аўто пратараніў некалькі машын


Учора а палове сёмай вечара рэзананснае ДТЗ адбылося ў Мінску.


- Мужчына 1989 года нараджэння, які рухаўся на каршэрынгавым аўто Volkswagen па першай паласе руху з боку вуліцы Мазурава ў напрамку вуліцы Адзінцова, у раёне дома 13/1 па вуліцы Лабанка урэзаўся ў машыну Mazda, - распавяла старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска Таццяна Рак. - Пасля ўдару Volkswagen адкінула ў другую паласу, пасля чаго кіроўца працягнуў рух направа, дзе наехаў на прыпаркаваны Mercedes-Benz, які ў сваю чаргу адкінула на Ford.

Пацярпелых у выніку гэтага дарожна-транспартнага здарэння няма. У ходзе медыцынскага агляду ўстаноўлена, што кіроўца Volkswagen быў у стане алкагольнага ап'янення: 2.31 - 2.38 праміле.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.