Пад коламі легкавіка ў Мінскім раёне загінула 20-гадовая раварыстка, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.
Аварыя адбылася ўвечары 17 чэрвеня на 9-м км аўтадарогі Мінск - Віцебск паблізу в.Баравая. "Па папярэдніх дадзеных, дзяўчына на ровары перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвонае святло. Яе збіў 44-гадовы мінчанін на Renault Twingo. У выніку веласіпедыстка загінула на месцы", - распавёў Сяргей Чабатароў.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.