Вы тут

Выданні да ІІ Еўрапейскіх гульняў паказваюць высокую планку


Такое меркаванне выказаў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч на прэзентацыі тэматычных выданняў да спартыўнага форуму. Мерапрыемства адбылося ў абноўленым Доме кнігі «Светач».


«Хацелася, каб спаборніцтвы такога велізарнага маштабу, як ІІ Еўрапейскія гульні, паказалі яшчэ тую высокую планку, на якую трэба раўняцца ў тым ліку і ў кнігавыданні, і ў асветніцкім, культурным аспекце», — так Аляксандр Карлюкевіч патлумачыў, чаму гэтыя выданні прэзентуюцца напярэдадні адкрыцця спартыўнага форуму.

Што паказалі гасцям прэзентацыі? Календары, даведнік па Мінску і турыстычныя карты сталіцы. Усё гэта выпусціла выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Яшчэ была прэзентаваная кніга «Спорт найвышэйшай пробы. Еўрапейскія і Алімпійскія гульні» з серыі «Беларусь спартыўная».

Дарэчы, на мерапрыемстве прысутнічалі замежныя журналісты, акрэдытаваныя на надыходзячыя спаборніцтвы. У гэты дзень супрацоўнікі замежных СМІ наведалі пяць аб'ектаў, у тым ліку стадыён «Дынама», стралковы цір імя Цімашэнкі і «Мінск-Арэну».

«Еўрапейскія гульні для нашай краіны — гэта магчымасць паказаць усё», — адзначыў міністр, тлумачачы, чаму замежных журналістаў прывезлі яшчэ і ў «Светач». Ён дадаў, што падчас спаборніцтваў у нас ёсць магчымасць расказаць замежным гасцям, як уладкавана наша краіна, які горад Мінск, паказаць нашы турыстычныя маршруты і, вядома, нашых людзей.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.